1 траўня 2024, Серада, 1:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Статкевіч аб адстаўцы Косінца: Няма сэнсу сачыць за вярчэннем халуёў вакол цела гаспадара

8
Статкевіч аб адстаўцы Косінца: Няма сэнсу сачыць за вярчэннем халуёў вакол цела гаспадара
Аляксандр Косінец

У Беларусі нічога не зменіцца ад таго, што чыноўнік-выканаўца Х змяніў на пасадзе чыноўніка-выканаўцу Y.

Адстаўка дзвюх галоўных асобаў у вядучай структуры краіны, кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі ды ягонага першага намесніка, не стала сенсацыйнай падзеяй. А экспэртная супольнасць абцяжарваецца растлумачыць яе прычыны, піша belaruspartisan.org.

У студзені мінулага года, тлумачачы на прэс-канферэнцыі нюансы сваёй кадравай палітыкі, Лукашэнка так выказаўся аб адпраўленым цяпер у адстаўку Косінцы:

«Косінец - далёка не дурань. Вучоны чалавек, доктар навук, пратаптаўшы гэтае жыццё ад вёскі, якая ведае гэтае жыццё як ніхто. Думаю, для кіраўніка адміністрацыі гэта добра. Далей ты можаш быць вышэй, ці прэзідэнтам, ці прэм'ер-міністрам - калі ў цябе адпаведныя якасці», - ацаніў патэнцыял Косінца Лукашэнка.

Гэтае выказванне перавяло Косінца ў разрад «фаварытаў» і давала падставу разглядаць у якасці магчымага «пераемніка».

Шэраг экспэртаў таксама адмовіліся каментаваць навіну аб адстаўцы Косінца, спасылаючыся на ўважлтвыя прычыны накшталт хваробы ці ж на недахоп інфармацыі.

Красамоўны каментар даў Уладзімір Мацкевіч:

«Я іх не адрозніваю, што Косінец, што Міцкевіч, што Сідорскі. Яны ўсе для мяне на адзін твар. Пешкі. Што я пра гэта магу сказаць? Чыноўнік-выканаўца Х змяніў на пасадзе з абмежаванымі паўнамоцтвамі чыноўніка-выканаўцу Y. Чаму, навошта? Тактыка-тэхнічныя характарыстыкі чыноўніка-выканаўцы Y больш падыходзяць да сітуацыі, чым характарыстыкі чыноўніка-выканаўцы Х. Акрамя таго, чыноўнік-выканаўца Х злёгку патрапаўся, яму патрабуецца апгрэйд», - сказаў палітолаг.

Больш рэзка выказаўся Мікалай Статкевіч:

«Давайце спачатку паглядзім, каго паставіць на ягонае месца і куды адправіць гэтага. Але, калі шчыра, у мяне няма ніякага жадання забіваць сабе галаву вярчэннем халуёў вакол цела іх гаспадара. Проста не бачу ў гэтым сэнсу», - сказаў палітык.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках