1 траўня 2024, Серада, 14:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Камунальнікі падрыхтавалі навагодні «сюрпрыз» для беларусаў

80
Камунальнікі падрыхтавалі навагодні «сюрпрыз» для беларусаў

Экспэрт распавёў, як падаражэюць паслугі ЖКГ найбліжэйшым часам.

Кіраўнік праекта «Кошт ўрада» Уладзімір Кавалкін распавядае пра тое, што рыхтуюць камунальнікі беларусам найбліжэйшым часам, паведамляе «Радыё Рацыя».

Паводле вынікаў 2016 года беларусы будуць аплачваць 60% кошту паслуг жыллёва-камунальнай гаспадаркі, паведаміў намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Калінін. Паводле ягоных слоў, раней планавалася 50%, аднак з улікам «шэрагу рэалізаваных праграм, механізмаў, жорсткай ацэнкі і кантролю» з'явіўся іншы ўзровень - 60%.

- Пакуль цяжка сказаць, ці выйдзем мы сёлета на аплату 60 адсоткаў камунальных паслуг, паглядзім, што напішуць у рахунках. Нават складана назваць адсоткі, якія мы сёння аплачваем, бо з аднаго боку стала павышаюцца тарыфы, а з другога чыноўнікі кажуць, што яны зніжаюць выдаткі. Таму аб рэальных лічбах, напэўна, могуць ведаць толькі ў самім Міністэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Грамадзянам з гэтым разабрацца вельмі і вельмі складана.

- Калі паводле вынікаў 2016 года беларусы будуць аплачваць 60% кошту паслуг жыллёва-камунальнай гаспадаркі, гэта будзе вельмі адчувальна для людзей?

- Не вельмі, бо ўсе асноўныя падвышэнні ўжо былі. Тым больш, што 50-60 адсоткаў - гэта прыблізна тое, што мы сёння ўжо маем. А вось налета людзей чакае самы сапраўдны «сюрпрыз», бо плануюць выйсці на 100 адсоткаў аплаты камунальных паслуг. І гэта адна з умоў Міжнароднага валютнага фонду.

Напісаць каментар 80

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках