5 траўня 2024, Нядзеля, 8:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Віцебшчыне пачалі апісваць маёмасць «дармаедаў»

85
На Віцебшчыне пачалі апісваць маёмасць «дармаедаў»

Судовыя выканаўцы адбіраюць у людзей нават рабочы інструмент.

У Віцебскай вобласці судовыя выканаўцы пачалі наведваць дамы непрацуючых грамадзян і апісваць іх маёмасць.

Гэта журналістам «Радыё Рацыя» пацвердзілі ў Беларускім Хельсінскім камітэце. Перад гэтым людзям дасылаюцца лісты аб неабходнасці заплаціць падатак.

Само ж апісанне маёмасці не заўсёды праходзіць у рамках закона: сустракаліся выпадкі, калі ў грамадзян апісвалі нават рабочы інструмент.

Гэта недапушчальна, мяркуе прадстаўнік Беларускага Хельсінскага камітэта ў Оршы і рэгіёне Васіль Бераснеў.

«Судовыя выканаўцы на падставе нейкага свайго «закона» прыязджаюць і нахабна апісваюць маёмасць, нават працоўныя прылады. Мы абскардзім гэта, бо рабочыя інструменты нельга забіраць - чалавек не можа пракарміцца і выплаціць кампенсацыю. Думаю, што ў лютым будуць ужо суды. І гэта будзе масавая з'ява», - распавёў Васіль Бераснеў.

Дэкрэт прыносіць шмат праблем самой дзяржаве. Каб спагнаць падатак з тых, хто афіцыйна не працаўладкаваны, дзяржаўныя органы выдаткоўваюць вялікія грошы на ўсе неабходныя працэдуры, дадаў Васіль Бераснеў.

Юрысты, праваабаронцы мяркуюць, што дэкрэт №3 парушае канстытуцыйныя правы грамадзян Беларусі, і патрабуюць яго скасавання.

Напісаць каментар 85

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках