5 траўня 2024, Нядзеля, 12:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскае «Дынама» падпіша кантракт з Раманам Грабарэнкам

1
Менскае «Дынама» падпіша кантракт з Раманам Грабарэнкам
РАМАН ГРАБАРЭНКА
ФОТА: FLICKR.COM

Летам «зубры» ўжо звалі хакеіста ў свае шэрагі.

Паводле звестак "Прессбола" у пятніцу, 9 снежня, менскае «Дынама» падпіша кантракт з абаронцам нацыянальнай каманды Беларусі Раманам Грабарэнкам. Летам «зубры» ўжо звалі хакеіста ў свае шэрагі, аднак магілёвец вырашыў паспрабаваць шчасце ў НХЛ і адмовіўся ад прапановы на карысць праглядальнага кантракту з «Таронта».

Грабарэнка хоць і прабыў у кэмпе «кляновага лісця» амаль да старту чэмпіянату, але ў выніку аказаўся адсеяным у апошняй партыі. Затым Раман вярнуўся на радзіму і заняўся пошукамі новага клуба, а на пачатку лістапада ўдала з'ездзіў з нацыянальнай камандай на турніры «Еўравыкліку» ў Славенію, дзе стаў найлепшым бамбардзірам. Неўзабаве пасля гэтага аднавіў перамовы з «Дынама», якія атрымаліся вельмі працяглымі. Аднак у выніку бакі прыйшлі да агульнай згоды і, калі не здарыцца форс-мажору, афіцыйна абвесцяць аб супрацоўніцтве.

Чатыры папярэдніх сезоны Грабарэнка правёў у сістэме «Нью-Джэрсі», з якім меў двухбаковы кантракт. Аднак у НХЛ ён адыграў за «д'яблаў» усяго адзін матч у сезоне-2014/15, а ўвесь астатні час абараняў колеры АХЛаўскага фарм-клуба — «Албані». У 176 паядынках у другой па сіле заакіянскай лізе набраў 62 (21+41) балы пры 112 хвілінах штрафу і сумарным паказчыку карыснасці -11.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках