5 траўня 2024, Нядзеля, 17:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вячаслаў Касінераў: Чыноўнікам не давяраем і нашу барацьбу не спынім

6
Вячаслаў Касінераў: Чыноўнікам не давяраем і нашу барацьбу не спынім

Міліцыя затрымала моладзевых актывістаў Касінерава і Паліенку за «падазроны выгляд».

Вячаслава Касінерава і Дзмітрыя Паліенку затрымалі ўчора ўвечары ў скверы Котаўка ў Менску. Пасля таго, як яны расклеілі плакаты ў абарону дрэваў, да іх пад'ехала міліцэйская машына. Іх даставілі ў Савецкі РУУС «за падазроны вонкавы выгляд» і адпусцілі праз дзве гадзіны, паведамляе «Радыё Свабода».

Расклеіць плакаты ў абарону сквера Касінераў, Паліенка і яшчэ адна актывістка спрабавалі яшчэ ў сераду. Але міліцыянты не далі ім гэтага зрабіць.

«Гэта не спыніла нас, як і тое, што высечка спыненая, - распавёў Касінераў. – Таму што чыноўнікам мы не давяраем і мяркуем, што толькі дзякуючы самаарганізацыі людзі могуць абараніць свае правы».

На наступны дзень яны зноў прыехалі ў Котаўку, павесілі на месцы высечкі некалькі плакатаў і расцяжак. Калі яны сыходзілі са сквера, за імі паехала міліцэйская машына.

«Мы паспрабавалі сысці ў іншы бок, але, відавочна, што нас наважылі затрымаць, - кажа Касінераў. - Відавочна, міліцыянты нават не бачылі нашай акцыі, бо затрыманне адбылося, з іх словаў, «за падазроны вонкавы выгляд».

Дзве гадзіны яны правялі ў Савецкім РУУС, пасля чаго іх адпусцілі.

«Котаўка стала асаблівым аб'ектам, - кажа Касінераў. - Каб чалавека там затрымалі, досыць падазрона выглядаць».

На гэтым тыдні ў Котаўцы ўжо спілавалі некалькі дрэў, дзе мае быць пабудаваны касцёл. Мясцовыя жыхары і актывісты-эколагі мяркуюць, што высечка праходзіць незаконна. Яны арганізавалі дзяжурства ў скверы.

У сераду супрацоўнікі Рэмаўтадора збілі некалькі чалавек, якія заміналі секчы дрэвы. У той жа вечар старшыня Менгарвыканкама Андрэй Шорац паабяцаў, што высечка дрэў у Котаўцы будзе прыпыненая, пакуль ён не разбярэцца ў сітуацыі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках