28 красавiка 2024, Нядзеля, 22:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У менскім скверы Котаўка зноў сякуць дрэвы

20
У менскім скверы Котаўка зноў сякуць дрэвы
ФОТА: БЕЛАПАН

Супрацоўнікі «Зелянбуда» раніцай 7 снежня працягнулі высечку дрэў у сталічным скверы Котаўка у Сельгаспасёлку.

Пра гэта паведаміла БелаПАН прадстаўнік экалагічнага таварыства «Зялёная сетка» Марына Дубіна.

«Яны прыехалі ў сем раніцы і ў цемры пачалі секчы. Ужо паспелі ссекчы два дрэвы. Вядуць сябе вельмі агрэсіўна — пхаюцца, лаюцца», — распавяла Дубіна.

Высечка дрэў у скверы Котаўка пачалася 6 снежня, але пад ціскам эколагаў і мясцовых жыхароў была спыненая. Было ссечана два дрэвы, яшчэ адно — не цалкам.

Як раней паведамлялася, абшчыне «Рымска-каталіцкі прыход святых апосталаў Пятра і Паўла і святога Яўгена дэ Мазено» ў кастрычніку выдалі новы дазвол на вытворчасць будаўніча-мантажных работ у скверы Котаўка ў Сельгаспасёлку.

Раней мясцовыя жыхары сабралі больш за 500 подпісаў пад зваротам супраць забудовы сквера Котаўка, а таксама пад заклікам да забудоўшчыкам разгледзець альтэрнатыўныя пляцоўкі для будаўніцтва. Жыхары і актывісты таксама звярталіся ў выканкам, у Менгарвыканкам і наўпрост да кіраўніка каталіцкай царквы Тадэвуша Кандрусевіча, якога прасілі выбраць іншае месца для будаўніцтва.

Сёння ініцыятыўная група жыхароў Сельгаспасёлку плануе абмеркаваць праблемы забудовы пасёлка і сквера Котаўка на прыёме ў старшыні Менгарвыканкама Андрэя Шорца.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках