8 траўня 2024, Серада, 3:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Паўднёвай Карэі выявілі абломкі ракеты КНДР

1
У Паўднёвай Карэі выявілі абломкі ракеты КНДР
Фота: Reuters

Спецыялісты вывучаюць і аналізуюць знойдзеныя фрагменты ракеты-носьбіта.

У Паўднёвай Карэі вайскоўцы выявілі абломкі ракеты-носьбіта, запушчанай меркавана КНДР, недалёка ад паўднёвага вострава Чэджу. Пра гэта паведамляе Daily Mail са спасылкай на міністэрства абароны Паўднёвай Карэі (пераклад - liga.net).

Міністэрства абароны Паўднёвай Карэі распаўсюдзіла фатаграфіі меркаванай секцыі галаўной часткі ракеты з заводскай маркіроўкай. Спецыялісты вывучаюць і аналізуюць знойдзеныя фрагменты ракеты-носьбіта.

Нагадаем, у ноч на 7 лютага Паўночная Карэя правяла запуск ракеты далёкага дзеяння з выпрабавальнага палігона на паўночным захадзе краіны. У Паўднёвай Карэі і Японіі назвалі дзеянні Пхеньяна непрымальнымі і запатрабавалі склікання Рады бяспекі ААН.

Кітай выказаў шкадаванне з нагоды запуску. Амерыканскі дзяржсакратар Джон Кэры заявіў, што праведзены ў ноч на нядзелю Пхеньянам пуск балістычнай ракеты пагражае бяспецы ЗША.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках