26 красавiка 2024, Пятніца, 10:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рымашэўскі: Здымаючы санкцыі з Лукашэнкі, еўрапейцы закладваюць бомбу запаволенага дзеяння

5
Рымашэўскі: Здымаючы санкцыі з Лукашэнкі, еўрапейцы закладваюць бомбу запаволенага дзеяння
Віталь Рымашэўскі
ФОТА: «Радыё Свабода»

Палітыка ЕЗ у дачыненні да Беларусі павінна грунтавацца на каштоўнаснай аснове.

Пра гэта пасля сустрэчы з прадстаўнікамі краін Вышаградскай групы заявіў адзін з сустаршыняў партыі «Беларуская Хрысціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі.

Палітык мяркуе, што, «хутчэй за ўсё, у панядзелак санкцыі супраць беларускай улады будуць скасаваныя». «Вядома, гэта не факт, усё вызначыцца паводле вынікаў галасавання. На сустрэчы фактычна ўсе прадстаўнікі дэмакратычных сіл былі аднадушныя ў меркаванні, што санкцыі да правядзення парламенцкіх выбараў скасоўваць нельга», - сказаў Рымашэўскі БелаПАН.

Еўрапейскія палітыкі, з яго слоў, хочуць даць шанец беларускім уладам, паверыць іх абяцанням.

«Вельмі хацелася б, каб палітыка ЕЗ грунтавалася на каштоўнаснай аснове, каб Еўрапейскі звяз не выбіраў паміж стабільным аўтарытарным рэжымам на мяжы з Еўропай і дэмакратызацыяй нашай краіны. Таму што, выбіраючы стасункі з беларускімі ўладамі, еўрапейскія палітыкі закладваюць бомбу запаволенага дзеяння ў самым цэнтры Еўропы», - мяркуе сустаршыня аргкамітэту «БХД».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках