7 траўня 2024, aўторак, 23:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея хоча займець пад нафтараспрацоўкі яшчэ шэльфы ў Арктыцы

13
Расея хоча займець пад нафтараспрацоўкі яшчэ шэльфы ў Арктыцы
Фота: Reuters

Масква збіраецца ўзяць пад распрацоўку больш за 1 млн. кв. км тэрыторыі Арктыкі, дзе, паводле разлікаў, маюцца запасы амаль 5 млрд. тон вуглевадародаў.

Расея падала ў ААН заяўку на пашырэнне шэльфу ў Арктыцы, маючы намер займець прыярытэтнае права на распрацоўку карысных выкапняў. Пра гэта заявіў кіраўнік Мінпрыроды РФ Сяргей Данскі, піша расейскае выданне «Известия».

Гаворка ідзе аб участку плошчай 1 млн. 191 тысяч квадратных кіламетраў ўнутры умоўнага трыкутніка Мурманск-Паўночны полюс-Чукотка.

Як сцвярджае міністр, Расея «сабрала довады», што не толькі хрыбет Ламаносава, узняцце Мендзялеева, Чукоцкае плато, але і паўднёвая частка хрыбта Гакеля, а таксама катлавіна Падводнікаў нібыта з'яўляюцца працягам расейскага кантынентальнага шэльфа. Усе гэтыя аб'екты былі ўключаны ў дапоўненую заяўку РФ, накіраваную ў камісію ААН яшчэ ў жніўні 2015 года.

Паводле разлікаў, на згаданым участку шэльфа маюцца запасы амаль 5 млрд. тон вуглевадародаў.

Раней сайт charter97.org паведамляў, што ў жніўні 2015 года Расея паўторна падала ў ААН заяўку на пашырэнне межаў кантынентальнага шэльфа за кошт далучэння участкаў дна Паўночнага Ледавітага акіяна.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках