26 красавiка 2024, Пятніца, 19:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віктар Шалкевіч выступіць у Менску з праграмай да Дня ўсіх закаханых

Віктар Шалкевіч выступіць у Менску з праграмай да Дня ўсіх закаханых

Канцэрт пройдзе 14 лютага ў Палацы культуры ветэранаў.

14 лютага (19.00) у Палацы культуры ветэранаў (вул. Я.Купалы, 21) вядомы бард, актор і шансанье Віктар Шалкевіч дасць канцэрт да Дня ўсіх закаханых. Усім закаханым парам арганізатары падораць кампакт-дыск з песнямі барда, паведамляе сайт tio.by.

Беларускі бард, актор, паэт і шоумэн Віктар Шалкевіч нарадзіўся 9 лютага 1959 года. Яшчэ ў школе пачаў пісаць і выконваць песні на беларускай мове.

«За частыя сустрэчы з дзецьмі і папулярызацыю сярод іх ведаў аб тэатры» быў узнагароджаны міжнародным ордэнам усмешкі, кавалерамі якога з'яўляюцца Ян Павел II, Астрыд Ліндгрэн, Стывен Спілберг і іншыя.

Саркастычныя творы гарадзенца станоўча ўспрымаюцца сучаснікамі як прыклад класічнага гумару. Шалкевіч з'яўляецца лаўрэатам рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў аўтарскай песні, у тым ліку «Басовішча-92», «Бардаўская восень-93» (Польшча).

З канцэртамі выступае ў Беларусі, Літве, Нямеччыне, Польшчы, Расеі, Украіне, Францыі, Чэхіі. Тэксты песень перакладзены на ангельскую, нямецкую, польскую, украінскую і чэшскую мовы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках