8 траўня 2024, Серада, 4:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыс Жаліба: Эфекту ад кітайскіх крэдытаў не будзе

6
Барыс Жаліба: Эфекту ад кітайскіх крэдытаў не будзе
Барыс Жаліба
ФОТА: «Радыё Свабода»

У Лукашэнкі ёсць сур'ёзныя праблемы з засваеннем 7-мільярднага кітайскага крэдыту.

Пра гэта эканаміст Барыс Жаліба заявіў у інтэрв'ю «Радыё Рацыя», каментуючы нядаўняе патрабаванне Лукашэнкі ўраду «асвоіць» $7 мільярдаў кітайскага крэдыту.

- Як вядома, кітайскія крэдыты звязаныя, гэта не «жывыя» грошы. Таму цяпер, на мой погляд, уся праблема ў арганізацыі таго, каб пісьменна іх размеркаваць. Мяркую, асноўныя інвестыцыйныя аб'екты ўжо вызначаны, але трэба, каб там, як той казаў, жыццё кіпела. А тут, мабыць, ёсць праблемы. Здаецца, частка інвестыцый будуць асвойваць кітайцы - яны павінны своечасова паставіць сваё абсталяванне, прывезці сваіх спецыялістаў і, магчыма, нават рабочых. Мы ж бачым, што ў тым жа індустрыяльным парку кітайцы нават дарогі будуюць, хоць ёсць дамоўленасць, што ў праекце ўдзельнічае і пэўны адсотак беларусаў. Зрэшты, відаць, што кітайскія праекты пакуль буксуюць. 7 мільярдаў крэдыту ёсць, а іх засваенне мусіць быць лепшае.

- Ці дапамогуць гэтыя кітайскія грошы ажывіць беларускую эканоміку?

- Калі такімі тэмпамі будуць ажыццяўляць праекты, як і цяпер, то асаблівага эфекту не ўбачым. Хоць бы ў плане выкарыстання беларускіх працоўных рэсурсаў, а праблема беспрацоўя заяўляе пра сябе на поўны голас. Мы ж бачым, колькі людзей сыходзяць з заводаў-гігантаў, але на кітайскіх аб'ектах яны не задзейнічаныя.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках