8 траўня 2024, Серада, 0:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сямашка адправіў кіраўніцтва «Белшыны» ва В'етнам па каўчук

16
Сямашка адправіў кіраўніцтва «Белшыны» ва В'етнам па каўчук
Уладзімір Сямашка
ФОТА: DELFI

Намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Сямашка незадаволены тым, што ААТ «Белшына» закупляе сыравіну не там, дзе трэба.

Пра гэта Уладзімір Сямашка заявіў 10 лютага ў Менску на радзе канцэрна «Белнафтахім» у Менску, дзе абмяркоўвалася становішча спраў у ААТ «Белшына», паведамляе прэс-служба ўрада.

Сямашка прызнаў, што на працу прадпрыемства паўплывалі і аб'ектыўныя фактары, у тым ліку зніжэнне аб'ёмаў вытворчасці на прадпрыемствах у структуры Мінпрама. Разам з тым віцэ-прэм'ер заклікаў кіраўніцтва прадпрыемства больш актыўна працаваць на вонкавых рынках.

«Трэба шукаць іншыя варыянты, а не толькі расейскі рынак. Былі гады, калі важкая доля экспарту прыпадала на Бразілію, а сёння гэты рынак не актуальны. Канкурэнцыя на рынку шын вельмі жорсткая, і выратаванне толькі ў тым, каб асвойваць выпуск новых запатрабаваных тыпаў шын», - сказаў на заканчэнне Сямашка.

Віцэ-прэм'ер запатрабаваў ад кіраўніцтва канцэрна закупляць каўчук для вытворчасці на «Белшыне» наўпрост ва В'етнаме. «Калі трэба купіць каўчук, значыць, трэба ехаць у той жа В'етнам і закупляць там наўпрост, без пасярэднікаў, якія завышаюць кошты матэрыялу ў 1,5-2 разы. Схема экспарту таксама выклікае пытанні: перакупшчыкі скупляюць прадукцыю больш нізкімі коштамі, а потым у Расеі перапрадаюць і атрымліваюць больш высокую маржу», - адзначыў ён.

Ён таксама паведаміў, што рэалізацыя зацверджанай праграмы мадэрнізацыі прадпрыемства «Нафтан» павінна скончыцца ў 2016 годзе, Мазырскага НПЗ - у 2017-м. «Гэта ключавыя для галіны праекты», - сказаў Сямашка.

Раней сайт паведамляў, што Уладзімір Сямашка заявіў пра нявыгадныя для Беларусі пастаўкі бензіну ў Расею. «Пастаўляць сёння бензін у Расею - працаваць глыбока на страту», - сказаў віцэ-прэм'ер.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках