2 траўня 2024, Чацвер, 8:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскі квіток камунальных выплат: 160 тысяч за ліфт, 69 тысяч - за асвятленне пад'езда

45

Некаторых менчукоў новыя тарыфы на камунальныя паслугі прывялі ў сапраўдны шок.

Копіяй свайго паведамлення, размешчанага на сайце komplat.by, падзялілася Наталля, якая жыве ў доме №9 на вуліцы Шугаева - гэта адна з высотак на ўездзе ва Уручча, паведамляе onliner.by.

«Камусьці, можа быць, на 50% павялічылі камунальныя выплаты, а ў нашым доме - на ўсе 170%, - распавяла Наталля. - У снежні за «аднапакаёўку» налічылі 192 тысячы, у студзені - 517 тысяч. Электразабеспячэнне ліфта - 160 819 рублёў. Асвятленне пад'езду - 69 878 рублёў. Як разумець гэтыя тарыфы? Ці няма тут нейкай памылкі?»

У 21-павярховым доме тры ліфта. З іх, са слоў Наталлі, працуюць толькі два. Усяго ў доме 158 кватэр.

Падобнай праблемай збянтэжаны і мянчук Генадзь, які пражывае ў хрушчоўцы на вуліцы Данілы Сердзіча. Яму налічылі 70,5 тыс. рублёў за асвятленне пад'езду.

«З нецярпеннем чакаў новы квіток, каб даведацца, на колькі ён «пацяжэў». Якое ж было здзіўленне, калі ўбачыў, што плаціць трэба будзе ўтрая больш у параўнанні з папярэднім месяцам, - кажа Генадзь. - Стаў разбірацца па пунктах і выявіў: электраэнэргія асвятлення дапаможных памяшканняў на аднапакаёвую кватэру - 59,37 кВт! Гэта 70,5 тыс. рублёў! За ўнутрыкватэрную электраэнэргію я плачу ў месяц 80-90 тыс. Пры ўключаным да раніцы тэлевізары (асаблівасць такая, лепш спіцца пад мармытанне з экрана), кампутары, электрачайнік і іншых радасці цывілізацыі. А ў пад'ездзе ўсяго шэсць энергазберагальных лямпачак... і 15 кватэр. Пра якую празрыстасці тарыфаў можа ісці гаворка?

Сітуацыю пракаментавалі на прадпрыемстве «Жыллёва-камунальная гаспадарка Першамайскага раёна Менска». З'яўленне дзіўных сум за электраэнэргію там звязваюць з працэдурай паверкі агульнадамавых лічыльнікаў. Прыбор быў нейкі час зняты, і, мабыць, да разліку былі прынятыя паказанні новага вымяральніка, якія і знайшлі сваё адлюстраванне ў квітках.

«Мы займаемся гэтай праблемай. Сёння з раніцы адвезлі ліст у «Энергазбыт». Удакладняем, якім чынам можна выканаць пераразлік, - растлумачылі ў раённым ЖКГ. - Калі за сёння-заўтра не паспеем адкарэктаваць звесткі, то сума застанецца, а пераразлік будзе выкананы потым. Гэта значыць жыхары, хутчэй за ўсё, вымушаныя будуць заплаціць па выстаўленых паказчыках, але ў наступным месяцы гэтыя грошы аднімуць. У нас на абслугоўванні блізу 750 дамоў. Адрасоў з такой праблемай - з дзесятак».

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках