29 красавiка 2024, панядзелак, 20:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новыя рахункі: за двухпакаёўку давядзецца заплаціць больш за 500 тысяч

57
Новыя рахункі: за двухпакаёўку давядзецца заплаціць больш за 500 тысяч

З лютага ў Менску значна падаражэлі камунальныя паслугі.

З 1 лютага 2015 года ў Менску даражэюць камунальныя паслугі. Пастанову аб гэтым Менгарвыканкам прыняў 5 студзеня. Тэхабслугоўванне падаражэе на 33%, вада і каналізацыя - у сярэднім на 22,7%, капітальны рамонт - на 40%! Да прыкладу, калі раней за тэхабслугоўванне двухпакаёвай кватэры (48 квадратных метраў) было 34 000 рублёў, то з лютага - 45 тысяч. Вырасла аплата за ліфт у 1,3 разы (6579 рублёў з кожнага прапісанага ў кватэры), а таксама з 1 студзеня ўрад падвысіў тарыфы і на аплату электрычнасці, паведамляе «Еўрарадыё».

Нагадаем, згодна з указам №550, аднамомантавае падаражанне камунальных паслуг адбываецца штогод з 1 студзеня, але не больш чым на 5 даляраў. А таксама індэксуецца раз на квартал у залежнасці ад таго, як растуць заробкі беларусаў.

У мінулым годзе камунальныя паслугі даражэлі згодна з указам раз на квартал: 1 сакавіка, 1 чэрвеня, 1 верасня і 1 снежня. Дык да чаго тады мае дачыненне павелічэнне камунальнай платы з 1 лютага?

Адказ знаходзім у Міністэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

«Так Менгарвыканкам «праспаў» падаражанне. Пакуль усе ўздымалі кошты ў студзені, яны насіліся з паперамі і ніяк не ўзгаднілі сваё падаражанне. Не выканаць указ нельга, таму падаражанне для менчукоў будзе не з 1 студзеня, а з 1 лютага», - тлумачаць у міністэрстве нечаканае падвышэнне платы за камунальныя паслугі.

«Дык мы паводле курсу снежня падымалі кошты, - спрабуюць супакоіць у Менскай жыллёва-камунальнай гаспадарцы. - Павелічэнне адбылося не больш чым на 5 даляраў на тыповую двухпакаёўку з трыма жыхарамі!»

У Менскай жыллёва-камунальнай гаспадарцы тлумачаць, што рахункі з новымі коштамі прыйдуць менчукам ужо ў сакавіку.

Падлічваем. За камунальныя паслугі ў тыпавой двухпакаёўцы на 48 квадратных метраў з трыма прапісанымі ў студзені плацілі прыкладна 495 тысяч рублёў. За люты рахунак пацяжэе да 535 тысяч рублёў. Агульнае падаражанне за люты складзе амаль 8%, або 40 000 рублёў.

Наступным разам кошты на камунальныя паслугі павінны падвысіцца з 1 сакавіка ў залежнасці ад таго, як вырастуць сярэднія заробкі беларусаў за 1 квартал 2015 года.

Напісаць каментар 57

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках