2 траўня 2024, Чацвер, 10:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У расейца на мяжы канфіскавалі старадаўнія манеты

9
У расейца на мяжы канфіскавалі старадаўнія манеты

Суд Ашмянскага раёна наважыў канфіскаваць у мужчыны каштоўныя манеты Рымскай, Візантыйскай і іншых імперыі ў даход дзяржавы.

Грамадзянін Расейскай Федэрацыі, парушаючы мытнае заканадаўства, спрабаваў завезці манеты з Літвы на аўтамабілі праз рэспубліканскі пункт пропуску «Каменны Лог», паведамілі сайту charter97.org у прэс-службе Дзяржаўнага мытнага камітэта.

Падчас правядзення аперацый мытнага кантролю супрацоўнікамі Ашмянскай мытні было ўстаноўлена, што пасажыр аўтамабіля ў асабістых рэчах перавозіў 5 618 штук манет.

Паводле вынікаў экспертызы ўстаноўлена, што большасць манет вырабленая са сплаву медзі, срэбра, жалеза, волава і выпушчаныя больш за 100 гадоў таму, у сувязі з чым належаць да катэгорыі культурных каштоўнасцяў. Сярод іх манеты Рымскай, Візантыйскай і іншых імперый, адчаканеныя ў 2 стагоддзі да нашай эры - 6 стагоддзя нашай эры. Яшчэ 305 манет Швецыі і Фінляндыі належаць да канца 19 стагоддзя - сярэдзіне 20 стагоддзя.

З улікам таго, што пры перамяшчэнні праз мяжу культурныя каштоўнасці падлягаюць мытнаму дэклараванню ў пісьмовай форме, суд Ашмянскага раёна прызнаў грамадзяніна Расейскай Федэрацыі вінаватым ва ўчыненні адміністрацыйнага правапарушэння, прадугледжанага часткай 1 артыкула 14.5 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь (недэклараванне тавараў), і прысудзіў да адміністрацыйнага спагнання ў выглядзе штрафу 5 базавых велічынь з канфіскацыяй незадэклараванага тавару ў даход дзяржавы.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках