4 траўня 2024, Субота, 0:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

НЗ пад Горадняй: хворых дзяцей больш, на харчовае атручванне не падобна

34

Папярэдне лекары разглядалі версію харчовага атручвання, але пазней з'явілася і іншая, звязаная з працай школьнай кацельні.

Чым выклікана недамаганне дзяцей, усё гэтак жа не ясна. У абед 11 лютага са школы ў вёсцы Рацічы, якая знаходзіцца недалёка ад Горадні, сталі тэлефанаваць у хуткую з інфармацыяй аб дрэнным самаадчуванні навучэнцаў, распавяла прэс-сакратарка Міністэрства аховы здароўя Вольга Шульпіна.

Дзеці скардзіліся на слабасць, галаўны боль, болі ў жываце, млоснасць і іншае.

«Паводле стану на раніцу 12 лютага ў гарадзенскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы знаходзіцца 43 дзіцяці. Адзін - у аддзяленні анестэзіялогіі і рэанімацыі, стан сярэдняй цяжкасці, стабільны. У 42 дзяцей стан адносна здавальняючы», - паведаміла падрабязнасці Вольга Шульпіна.

Узрост дзяцей, паводле звестак Следчага камітэта, - ад 7 да 17 гадоў.

Папярэдні дыягназ застаўся тым жа - атручэнне невядомым рэчывам. З Менска ў Горадню выехалі таксіколаг, дзіцячы анестэзіёлаг-рэаніматолаг, дзіцячы інфекцыяніст і неўролаг, на чале з намеснікам міністра аховы здароўя Ігарам Ласіцкі.

У школе праведзеныя замеры паветра на ўтрыманне шэрагу хімічных рэчываў, паведамляе tut.by. Яны паказалі, што небяспечнай канцэнтрацыі няма, радыяцыйны фон не перавышаны, распавялі ў МНС.

Папярэдне лекары разглядалі версію харчовага атручвання, але пазней з'явілася і іншая, звязаная з працай школьнай кацельні. Зараз медыкі схіляюцца да таго, што малаверагодна, што менавіта харчовае атручванне стала прычынай масавай хіры.

- Распачатая крымінальная справа паводле факта службовай халатнасці. Ход расследавання ўзяты пад асабісты кантроль Старшынём Следчага камітэта, - паведаміла афіцыйны прадстаўніца СК Юлія Ганчарова.

Усім пацярпелым пастаўлены папярэдні дыягназ «атручэнне нявызначанай этыялогіі».

Следчыя дапытваюць сведак, атрымліваюць інфармацыю якая мае значэнне для ўстанаўлення фактычных абставінаў і прычын таго, што адбылося, канфіскавана і старанна вывучаецца тэхнічная і іншая дакументацыя. Для ацэнкі стану навакольнага асяроддзя ў памяшканнях школы і на прылеглай тэрыторыі канфіскоўваюцца рэчавыя доказы. Атрыманы ўзоры паветра і вады, якія накіраваныя ў лабараторыі Дзяржаўнага камітэта судовых экспэртыз і іншыя дзяржаўныя ўстановы для правядзення экспэртных даследаванняў.

На тэрыторыі школы ўчора ўвесь дзень працавалі медыкі, спецыялісты з міліцыі, МНС і газавай службы.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках