4 траўня 2024, Субота, 0:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берасцейскія ІП выйдуць на акцыю пратэсту 19 лютага

25
Берасцейскія ІП выйдуць на акцыю пратэсту 19 лютага
Фота: kp.by

Прадпрымальнікі Берасця мяркуюць, што нельга адмаўляцца ад вулічных акцый і прызначылі мітынг на 19 лютага.

Такую пастанову прынялі ў пятніцу на сходзе больш за 200 ІП Берасця, паведамляе БелаПАН.

На мітынгу 19 лютага індывідуальныя прадпрымальнікі збіраюцца выступіць за скасаванне 222-га і 48-га указаў Лукашэнкі, якія рэгламентуюць іх дзейнасць.

Як вядома, у Менску Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне «Перспектыва» пастанавіла адклікаць сваю заяўку на вулічную акцыю 15 лютага. Аднак берасцейскія ІП мяркуюць, што ніякіх зрухаў у развязанні іх праблем не адбылося. Паводле некаторых звестак, у Берасці з 1 студзеня прыпыніла працу блізу 80% індывідуальных прадпрымальнікаў.

Нагадаем, што з 1 студзеня 2016 года беларускія ІП масава спынілі гандаль. З гэтай даты, згодна з указам Лукашэнкі, прадпрымальнікі не змогуць прадаваць тавары лёгкай прамысловасці, увезеныя з краін Мытнага саюза, без сертыфікатаў.

З пачатку студзеня 2016 га на пустуючых рынках і ў гандлёвых цэнтрах Беларусі праходзяць стыхійныя мітынгі прадпрымальнікаў. Антыкрызісны форум прадпрымальнікаў, які праходзіў 11 студзеня ў менскім гатэлі «Беларусь», сабраў блізу паўтары тысячы прадстаўнікоў малога бізнэсу.

Другі форум прадпрымальнікаў Беларусі ў гатэлі «Пекін» у Менску сабраў больш за тысячу чалавек. У выніковай рэзалюцыі пастанавілі патрабаваць скасавання абмежавальных захадаў для дробнага бізнэсу непасрэдна ў Лукашэнкі і правесці 15 лютага мітынг на плошчы Бангалор у Менску. Многія лідары прадпрымальнікаў не пагадзіліся з рэзалюцыяй форуму і заклікалі калег аб'ядноўвацца і выходзіць на галоўную Плошчу краіны. Нягледзячы на тое, што «Перспектыва» адклікала заяўку на мітынг 15 лютага, прадпрымальнікі выйдуць на мітынг у цэнтры Менска.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках