27 красавiка 2024, Субота, 3:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саудаўская Арабія: Асад альбо пакіне пасаду, альбо будзе адхілены сілай

14
Саудаўская Арабія: Асад альбо пакіне пасаду, альбо будзе адхілены сілай
Башар Асад
ФОТА: AFP

Кіраўнік МЗС Саудаўскай Арабіі Адэль аль-Джубэйр заявіў, што дапускае варыянт, паводле якога сірыйскі прэзідэнт пакіне сваю пасаду «з дапамогай сілы».

У інтэрв'ю тэлеканалу CNN дыпламат заявіў, што Асад «без сумневу ў любым выпадку пакіне сваю пасаду - альбо выйдзе ў адстаўку, альбо будзе адхілены сілай» (пераклад - korrespondent.net).

«Мы намагаем на ўрэгуляванні сірыйскага крызісу палітычным шляхам, але калі сітуацыя зойдзе ў тупік, то толькі праз віну «свавольнага» рэжыму Асада і яго хаўруснікаў. У гэтым выпадку не застанецца іншых варыянтаў, акрамя сілавога развязання праблемы», - растлумачыў Адэль аль-Джубэйр.

З яго слоў, Эр-Рыяд гатовы адправіць на тэрыторыю Сірыі наземныя войскі, але толькі ў складзе кааліцыі, што ўзначаліць ЗША

Нагадаем, 11 лютага Саудаўская Арабія заявіла, што пачне наземную аперацыю ў Сірыі супраць «Ісламскай дзяржавы», як толькі кааліцыя прыме пастанову аб гэтым.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках