27 красавiка 2024, Субота, 3:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ІП Горадні: Канфлікт з уладай падыходзіць да «чырвонай лініі»

13
ІП Горадні: Канфлікт з уладай падыходзіць да «чырвонай лініі»
ФОТА: TUT.BY

На Гарадзенскім рэчавым рынку «Паўднёвы» працуюць толькі 230 прадпрымальнікаў з 1 830.

Многія дробныя бізнэсоўцы вымушаныя спыніць сваю дзейнасць у сувязі з адсутнасцю сертыфікатаў на тавары. Падатковая інспекцыя не дазваляе ім сыходзіць у адпачынкі за свой кошт, і патрабуе штомесячнай аплаты падаткаў, хоць гандляры і не працуюць. Адміністрацыя рынка таксама патрабуе аплату за арэнду гандлёвых месцаў.

Індывідуальныя прадпрымальнікі ў інтэрв'ю «Радыё Рацыя» выказалі сваё абурэнне:

- Улада чакае калі выйдуць усе, а калі выйдуць усе, то пачнуцца кантрольныя праверкі, закупкі і т. д. Мы гэта ўжо праходзілі не раз.

- Беларускае ў крамах не прадаецца, а калі ўзяць не беларускі тавар, то я не заплачу ні падаткі, нічога. Я буду з ім сядзець паўгода са стратай для сябе, і я нікуды яго не дзену - гэта будзе канец.

- Гэта ўсё вядзе да «чырвонай лініі», дайце людзям выйсці на працу, не карайце людзей, хай яны працягваюць працаваць пакуль мы будзем дамаўляцца - да моманту, пакуль гэтыя пастановы не будуць прынятыя і апублікаваныя. Не чапайце людзей, хай яны працуюць.

Такая сітуацыя склалася і на іншых рэчавых рынках абласнога цэнтра. Як мяркуецца, агульная колькасць індывідуальных прадпрымальнікаў, якія фактычна страцілі працу, складае ў Горадні блізу трох тысяч чалавек.

Нагадаем, што з 1 студзеня 2016 года беларускія ІП масава спынілі гандаль. З гэтай даты, згодна з указам Лукашэнкі, прадпрымальнікі не змогуць прадаваць тавары лёгкай прамысловасці, увезеныя з краін Мытнага саюза, без сертыфікатаў. З пачатак студзеня 2016 га на пустуючых рынках і ў гандлёвых цэнтрах Беларусі праходзяць стыхійныя мітынгі прадпрымальнікаў.

Антыкрызісны форум прадпрымальнікаў, які праходзіў 11 студзеня ў менскім гатэлі «Беларусь», сабраў блізу паўтары тысячы прадстаўнікоў малога бізнэсу.

У студзені прадпрымальнікі Гомеля, Віцебска, Магілёва і іншых гарадоў Беларусі праводзілі шматлікія акцыі пратэсту каля будынкаў абласной і гарадской адміністрацыі, патрабуючы скасавання ўказу №222.

Другі форум прадпрымальнікаў Беларусі ў гатэлі «Пекін» у Менску сабраў больш за тысячу чалавек. У выніковай рэзалюцыі было пастаноўлена патрабаваць скасавання абмежавальных захадаў для дробнага бізнэсу непасрэдна ў Лукашэнкі і правесці 15 лютага мітынг на плошчы Бангалор у Менску. Многія лідары прадпрымальнікаў не пагадзіліся з рэзалюцыяй форуму і заклікалі калег аб'ядноўвацца і выходзіць на галоўную Плошчу краіны. Нягледзячы на тое, што «Перспектыва» адклікала заяўку на мітынг 15 лютага прадпрымальнікі выйдуць у гэты дзень на акцыю пратэсту ў цэнтры Менска.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках