27 красавiка 2024, Субота, 7:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Магерыні: У сірыйскай вайне надыходзіць момант ісціны

3
Магерыні: У сірыйскай вайне надыходзіць момант ісціны
Федэрыка Магерыні
ФОТА З САЙТА RBC.UA

Сусветныя лідары павінны цягам тыдня рэалізаваць на практыцы пагадненне аб спыненні баёў у Сірыі.

Міжнародная супольнасць апынулася тварам да твару з «момантам ісціны» ў пытанні Сірыі, заявіла ў інтэрв'ю ВВС вярхоўная прадстаўніца ЕЗ у замежных справах і палітыцы бяспекі Федэрыка Магерыні.

Са слоў Магерыні, сусветныя лідары, якія ўдзельнічаюць у канферэнцыі аб бяспецы ў Мюнхене, павінны рэалізаваць на практыцы пагадненне аб спыненні баёў у Сірыі цягам тыдня і неадкладным пачатку паставак гуманітарнай дапамогі.

Магерыні падкрэсліла, што Еўропа робіць усё магчымае, каб гэты план спрацаваў, і ў Жэневе б аднавіліся перамовы аб пошуку палітычнага развязання канфлікту.

Раней улады ЗША папярэдзілі, што міжнародная ўгода аб паўзе ў баях у Сірыі не спрацуе, калі Расея не зменіць свайго падыходу. Заходнія краіны заклікалі Расею перагледзець сваю стратэгію авіяналётаў у Сірыі як звязаную з масавай гібеллю мірных грамадзян.

Прэм'ер Расеі Дзмітрый Мядзведзеў заявіў, што «няма доказаў» гэтага, і ахарактарызаваў цяперашнія стасункі паміж краінамі NATO і Масквой як «пачатак новай халоднай вайны».

На пытанне аб наземнай аперацыі (план «Б») у Сірыі Магерыні адказала: «Еўропа ўкладвае ўсю сваю ўладу, усе свае намаганні, каб «план А» спрацаваў. Мы выпрацавалі гэты план блізу 48 гадзін таму. Мы павінны зрабіць так, каб ён запрацаваў цягам наступных сямі дзён. Давайце сканцэнтруем нашу энэргію і працу на тым, каб гэта спрацавала, што складана. Вельмі складана».

Паўстанцы з вялікай доляй скепсісу паставіліся да дасягнутага ў Мюнхене пагаднення аб спыненні баявых дзеянняў у Сірыі. Прадстаўнікі трох паўстанцкіх груп зноў паўтарылі сваё патрабаванне аб адхіленні прэзідэнта Башара Асада ад улады.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках