26 красавiка 2024, Пятніца, 6:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На беларуска-літоўскай мяжы сабралася больш за 750 фур

7

Больш за 750 вялікагрузных фур сабралася на літоўска-беларускай мяжы з абодвух бакоў.

Інфармацыя пра гэта апублікаваная на сайце Памежнага камітэта Беларусі.

Самая вялікая колькасць грузавікоў - у прапускным пункце "Беняконі". Там стаіць 370 аўтамабіляў з абодвух бакоў мяжы: 240 - на ўезд у Беларусь, 140 - на выезд з нашай краіны, паведамляе "Еўрарадыё".

У Катлоўцы на ўезд стаяць 160 фур, у Каменным Логу - 210, у Прывалцы - 20.

Паводле слоў памежнікаў, гэтыя праблемы ўзніклі таму, што Расея і Польшча пакуль не дамовіліся пра квоты дазволу на праезд фураў. У сувязі з гэтым транспартныя патокі ідуць праз Беларусь у Прыбалтыку. Паведамляецца, што літоўскія і беларускія памежнікі накіравалі на развязанне праблемы дадатковыя рэсурсы.

Сітуацыя ўскладняецца яшчэ і тым, што ва Украіне актывісты сталі блакаваць праезд праз тэрыторыю краіны фурам з расейскімі нумарамі.

12 лютага актывісты выставілі пасты паблізу памежнага пункта пропуску «Даманава» (Валынская вобласць, Украіна) - Макраны (Берасцейская вобласць, Беларусь). Сёння стала вядома, што ўкраінскія актывісты выставілі пасты на дарогах у Жытомірскай вобласці (мяжуе з Гомельскай вобласцю) і Ровенскай вобласці (мяжуюць з Берасцейскай вобласцю). Акрамя таго, фуры блакуюць і ў Закарпацце.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках