27 красавiка 2024, Субота, 3:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марафон «Люблю Беларусь» скончыўся сёння ў Менску

3

«Малады Фронт» павіншаваў выбітных прадстаўнікоў нацыянальнай эліты са святам любові.

Актывісты падарылі Уладзіміру Арлову, Нілу Гілевічу, Радзіму Гарэцкаму і Эрнсту Сабілу кветкавыя сувеніры ў выглядзе сэрцаў, а таксама толькі што выдадзены пераклад Новага Запавету, зроблены пастарам Антосем Бокунам з мовы арыгіналу, паведамляе «Радыё Свабода».

Марафон «Люблю Беларусь» пачаўся 4 лютага і ахапіў дзесяць гарадоў, у якіх моладзевыя актывісты вывешвалі нацыянальныя бел-чырвона-белыя сцягі.

«На нашу думку, такія людзі, як Уладзімір Арлоў, Радзім Гарэцкі, Ніл Гілевіч, Эрнст Сабіла - гэта тыя, на прысвячэнні якіх і трымаецца беларуская справа, - сказала актывістка «Маладога Фронту» Крысціна Самойлава. - Таму мы вырашылі сёння прызнацца ў любові да Беларусі гэтым людзям і падзякаваць ім за ахвярнае служэнне нашай Бацькаўшчыне».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках