29 красавiка 2024, панядзелак, 19:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Малады фронт» пачаў марафон «Люблю Беларусь»

10

Актывісты будуць вывешваць бел-чырвона-белы сцяг у розных гарадах Беларусі цягам 10 дзён.

4 лютага «Малады Фронт» пачаў дзесяцідзённы марафон «Люблю Беларусь». Са словаў арганізатараў, мэта акцыі - нагадаць беларусам пра нацыянальныя сімвалы, з якімі ў канцы XX стагоддзя Беларусь дамаглася сваёй незалежнасці.

Акцыю пачалі ў Бабруйску. Там ўвечары 4 лютага быў вывешаны нацыянальны сцяг насупраць цэнтральнай прахадной ААТ «Белшына», якое знаходзіцца на цэнтральнай вуліцы горада.

«Сэнс абранага месца ў тым, што прадпрыемства «Белшына» знаходзіцца на вуліцы Менскай», - кажа адзін з лідараў «Маладога фронту» Яўген Васьковіч. - Да таго ж яно знаходзіцца недалёка ад ўезду ў горад з боку Менска. Гэта ажыўленая вуліца. І час быў абраны такі, каб заспець сканчэнне працоўнага дня на прадпрыемстве. Сцяг правісеў на адным месцы паўтары гадзіны. Добры вынік, улічваючы цягу сілавікоў знішчаць усё нацыянальнае».

Марафон «Люблю Беларусь» скончыцца 14 лютага ў Менску віншаваннямі ад вядомых грамадскіх і культурных дзеячаў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках