26 красавiка 2024, Пятніца, 20:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі зноў падаражэе тэхагляд аўтамабіляў

15
У Беларусі зноў падаражэе тэхагляд аўтамабіляў

У сярэднім, кошт кантрольна-дыягнастычных работ будзе павялічаны на 18%.

Новы прэйскурант на дыягнастычных станцыях УП «Белтэхагляд» плануецца ўвесці ў канцы лютага 2016 года, паведамілі на прадпрыемстве парталу tut.by.

У сярэднім, кошт кантрольна-дыягнастычных работ будзе павялічаны на 18%. Арыентавана, кошт тэхагляду легкавога аўтамабіля складзе 190 тыс. рублёў (цяпер - 160 тысяч). Пакуль новыя тарыфы на ўзгадненні ў Мінтрансе. Чакаецца, што на наступным тыдні яны будуць апублікаваныя на сайце УП «Белтэхагляд».

Павышэнне тарыфаў на тэхагляд не закране станцый, якія не належаць УП «Белтэхагляд», і ніяк не паўплывае на суму дзяржаўнай мыты.

Тарыфы павышаныя праз інфляцыю, павелічэнне кошту абавязковых плацяжоў і энэргарэсурсаў.

Цэнаўтварэнне ў сферы дзяржтэхагляду свабоднае і фармуецца ўладальнікамі дыягнастычных станцый самастойна зыходзячы з кан'юнктуры рынку. З 230 станцый толькі 21 знаходзіцца ў падпарадкаванні УП «Белтэхагляд», уключаючы 9 мабільных.

Апошні раз тэхагляд даражэў у траўні 2015 года.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках