16 траўня 2024, Чацвер, 17:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бюджэтнікаў у Беларусі чакае хваля звальненняў?

59
Бюджэтнікаў у Беларусі чакае хваля звальненняў?
Фота: bymedia

Саўмін хоча скараціць выдаткі бюджэту за кошт масавых звальненняў на дзяржпрадпрыемствах.

Згодна з дакументам дзяржаўныя органы і арганізацыі павінны не толькі ўкладаць дамовы аб пастаўцы тавараў або наданні паслуг «у межах бюджэтных асігнаванняў», але і ўнесці ў Міністэрства фінансаў прапановы «аб скарачэнні прадугледжаных iм расходаў рэспубліканскага бюджэту - у тым ліку за кошт аптымізацыі сеткі і штатнай колькасці бюджэтных арганізацый».

Такім чынам, хутчэй за ўсё, можна чакаць новую хвалю звальненняў чыноўнікаў і бюджэтнікаў, піша «Салідарнасць».

Між тым па Беларусі з пачатку года пракацілася хваля незадаволенасці заробкамі, а ўслед за ёй і звальненнямі. Чыноўнікі дзейнічаюць паводле прынцыпу - «не падабаецца - звальняйцеся».

Да прыкладу, у студзені ў на прадпрыемстве «Мінскжалезабетон» працаўнікоў прымусілі адмовіцца ад прэмій пад пагрозай звальнення. Выбару ў працаўнікоў не было. Начальства прапісала ў загадзе, што ў выпадку адмовы працоўная дамова з работнікам будзе скасаваная з фармулёўкай «за адмову ад працягу працы ў сувязі са зменай існых умоваў працы».

А месяц таму на «Гомельпрамбудзе» знізілі заробкі, а рабочых, якія не пагадзіліся са зніжэннем тарыфнай стаўкі, звольнілі. Прычым, без кампенсацыі і выхадной дапамогі.

Паводле такога ж прынцыпу працуюць і на Белтэлерадыёкампаніі: адзін з чытачоў сайта charter97.org паведаміў, што кіроўцы зарабляюць там блізу 3 мільёнаў. На просьбу падвысіць аплату працы начальства прапануе звольніцца.

Пры гэтым саміх чыноўнікаў скарачаюць паводле зусім іншага прынцыпу. Лукашэнка перыядычна кажа пра «аптымізацыю» дзяржапарату, але, як правіла, такія «чысткі» абмяжоўваюцца пераразмеркаваннем ставак, і ў выніку ўсё адно пацярпелым застаецца народ.

Напісаць каментар 59

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках