3 траўня 2024, Пятніца, 14:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Сэнатарка» Шарэйка не прызнала сваю віну

23
«Сэнатарка» Шарэйка не прызнала сваю віну
Ганна Шарэйка
ФОТА З САЙТУ NEWS.VITEBSK.CC

У Вярхоўным судзе доўжыцца слуханне крымінальнай справы ў дачыненні да чальца «савета рэспублікі» Ганны Шарэйкі.

Ёй і яшчэ шасці падсудным выстаўленае абвінавачанне ў злоўжыванні ўладай або службовымі паўнамоцтвамі, учыненым арганізаванай групай (арт.18, ч.3 арт.424 КК). Шарэйка не прызнала сваю віну, пішуць «Беларускія навіны».

Паводле версіі следства, Ганна Шарэйка, калі была гендырэктаркай Віцебскай бройлернай птушкафабрыкі, увайшла ў карупцыйную змову са сваім каханкам Вальдэмарасам Норкусам, які з'яўляўся дырэктарам літоўскай фірмы «Даймас».

Са слоў пракурора, Норкус меў сувязі з Рыжскім камбікормавым заводам. Праз кампанію «Руском-Р», якая з'яўлялася даччыным прадпрыемствам «Даймаса», і былі арганізаваныя пастаўкі замежных кармоў і кармавых дадаткаў.

Перамогу на конкурсе для «патрэбнай фірмы» арганізавалі падначаленыя Шарэйкі, якія хацелі такім чынам «захаваць свае пасады, выслужыцца перад дырэктаркай, атрымаць прэферэнцыі і ўнікнуць адказнасці за хібы ў працы», адзначана ў абвінавачванні. Усе яны цяпер таксама на лаве падсудных.

Са слоў пракурора, фірма Норкуса для заяўкі на конкурсе выстаўляла свядома заніжаны кошт. Аднак пазней кошт павялічваўся за кошт транспартных выдаткаў і аплаты мытных збораў. У выніку канчатковы кошт замежнага камбікорму быў значна вышэйшы за айчынны. Дзяржаўнае абвінавачанне ацэньвае шкоду, прычыненую прадпрыемству, на 4 млрд рублёў, паведамляе БелаПАН.

Сваю віну не прызналі таксама былыя намеснікі Шарэйкі Надзея Семчанкова, Яўген Канавальчанка ды Мікалай Камароў і партнёры Вальдэмарас Норкус ды Міхаіл Разжывін. Віну прызнаў толькі адзін абвінавачаны - вядучы спецыяліст віцебскай фабрыкі Уладзімір Ляранцэвіч.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках