26 красавiка 2024, Пятніца, 10:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Берасці «размінавалі» прыпынак у цэнтры горада

6
У Берасці «размінавалі» прыпынак у цэнтры горада
ФОТА: Аксана Бровач

Праз забытую кімсьці торбу з рэчамі перацялі галоўны праспект горада.

Як распавялі «Комсомольскай правде в Беларуси» відавочцы на месцы здарэння, падазроную торбу заўважылі на прыпынку «Праспект Машэрава» у Берасці пад 18 гадзін. На месца неадкладна прыбылі ўсе спецслужбы, прыехаў і рэанімабіль «хуткай».

Міліцыя ачапіла тэрыторыю вакол прыпынку і загарадзіла праход для пешаходаў, а падчас абследавання торбы спецыялістамі ДАІ цалкам перацялі рух на праспекце ў абодвух кірунках. Праз гэта ў гадзіну пік, калі берасцейцы вярталіся з працы дадому, у горадзе ўтварыліся коркі.

Падазроную торбу праверылі спецыялісты сапёрна-піратэхнічнай службы. Выбуховых або іншых небяспечных рэчываў у ёй не знайшлі. Пераканацца ў гэтым дапамог нават службовы сабака. У торбе ляжалі асабістыя рэчы, касметыка і кніга.

Прыкладна праз гадзіну ачапленне знялі і рух аўтамабіляў і грамадскага транспарту на праспекце аднавіўся.

Дарэчы, за апошнія два месяцы ў Берасці пільныя грамадзяне ўжо тройчы выклікалі службу размінавання праз падазроныпрадмета.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках