3 траўня 2024, Пятніца, 1:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турцыя папярэдзіла РФ пра наступствы ў выпадку парушэнняў паветранай прасторы

16
Турцыя папярэдзіла РФ пра наступствы ў выпадку парушэнняў паветранай прасторы
ФОТА: OBIECTIVBR.RO

У выпадку парушэнняў паветранай прасторы Турцыі ў будучыні Расея сутыкнецца з пэўнымі наступствамі.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні МЗС Турцыі, інфармуе "Еўрапейская праўда".

Такім чынам дыпламатычнае міністэрства адрэагавала на адмаўленне расейскай стараной факту ўварвання вайсковага самалёта РФ у паветраную прастору Турцыі 30 студзеня.

"Гэта наша суверэнная права, якое грунтуецца на міжнародным, дзейнічаць у выпадку парушэння нашай паветранай прасторы, рабіць патрэбныя захады і адэкватна рэагаваць на такія парушэнні", - гаворыцца ў заяве МЗС Турцыі.

"Расейскай амбасадзе ў Анкары ў недвухсэнсоўных выразах было выказанае наша папярэджанне аб тым, што працяг парушэння турэцкай паветранай прасторы прычыніцца да пэўных наступстваў, за якія Расейская Федэрацыя будзе несці поўную адказнасць", - адзначыла ўстанова.

"Мы па-ранейшаму захоўваем спакойную пазіцыю, нягледзячы на чорную прапаганду і правакацыі з боку Масквы, пачынаючы з 24 лістапада. Карыстаючыся выпадкам, мы паўтараем наш заклік да пераадолення цяперашняй напружанасці шляхам дыялогу", - падкрэсліваецца ў заяве.

Нагадаем, міністэрства замежных спраў Турцыі 30 студзеня паведаміла, што вайсковы самалёт СУ-34 ПКС Расеі парушыў паветраную прастору краіны.

У сувязі з гэтым амбасадар Расеі ў Анкары быў выкліканы ў МЗС, і яму быў выказаны жорсткі пратэст.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках