28 красавiка 2024, Нядзеля, 3:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Папа Рымскі ды кіраўнік РПЦ Кірыла сустрэнуцца на Кубе

8
Папа Рымскі ды кіраўнік РПЦ Кірыла сустрэнуцца на Кубе
Фота: AFP

Найсвяцейшы Пасад і Маскоўскі Патрыярхат зрабілі супольнае паведамленне для прэсы.

«Найсвяцейшы Пасад і Маскоўскі Патрыярхат рады абвясціць, што з ласкі Божай Ягоная Святасць Папа Францішак і Ягоная Святасць Патрыярх Маскоўскі ды ўсяе Русі Кірыла сустрэнуцца 12 лютага.

Сустрэча адбудзецца на Кубе, дзе Папа зробіць прыпынак перад паездкай у Мексіку і дзе Патрыярх будзе знаходзіцца з афіцыйным візітам. Сустрэча будзе ўключаць асабістую гутарку ў міжнародным аэрапорце Гаваны імя Хасэ Марці ды скончыцца падпісаннем супольнай дэкларацыі», - прыводзіць тэкст паведамлення «Радыё Ватыкана».

Гэтая сустрэча кіраўнікоў Каталіцкага Касцёла і Расейскай Праваслаўнай Царквы, падрыхтаваная цягам доўгага часу, будзе першай у гісторыі і адзначыць важны этап у стасунках паміж дзвюма Цэрквамі. Апостальская Сталіца і Маскоўскі Патрыярхат выказваюць пажаданне, каб яна стала знакам надзеі для ўсіх людзей добрай волі, адзначаецца ў паведамленні.

«Запрашаем усіх хрысціянаў шчыра маліцца аб тым, каб Бог блаславіў гэтую сустрэчу, якая можа прынесці добрыя плады», - заяўляюць прадстаўнікі Ватыкана і Патрыярхату.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках