28 красавiка 2024, Нядзеля, 19:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь стала лідарам паставак нафтапрадуктаў ва Украіну

6
Беларусь стала лідарам паставак нафтапрадуктаў ва Украіну
ФОТА: Аляксандр Кандрацюк/РІА «Новости»

Экспарт нафтапрадуктаў ва Украіну з Беларусі ў студзені склаў 133,27 мільёна даляраў.

Украіна ў студзені 2016 года скараціла ў грашовым выражэнні імпарт нафтапрадуктаў у параўнанні са студзенем 2015 года на 33% - да 175 мільёна даляраў.

Пра гэта сёння паведамляе Дзяржаўная фіскальная служба Украіны.

Паводле звестак установы, імпарт нафтапрадуктаў ва Украіну з Беларусі ў студзені склаў 133,27 мільёна даляраў (76,2% ад агульнага аб'ёму), з Літвы - 11,365 мільёна даляраў (6,5%), з Грэцыі - 11,315 мільёна даляраў (6, 5%).

Трэба адзначыць, што ў мытнай статыстыцы не адлюстроўваецца доля імпарту з Расеі, як буйнога пастаўшчыка, які ў студзеня 2015 года пастаўляў ва Украіну 15,2% ад усяго аб'ёму імпартаваных нафтапрадуктаў.

З пачатку кастрычніка 2015 года Расея таксама значна знізіла экспарт звадкаванага газу і дызельнага паліва ва Украіну.

Спыненне паставак дызельнага паліва ва Украіну расейскія пастаўшчыкі аргументуюць забаронай уладаў РФ на экспарт нафтапрадуктаў, якія могуць быць выкарыстаны ўкраінскім войскам.

Паводле вынікаў 2015 года амаль палова ўсяго аб'ёму імпарту нафтапрадуктаў ва Украіну прыпала на Беларусь - 1,733 мільярда даляраў. На другім месцы (доля 21,9%) імпарт паліва з Расеі - 0,845 мільярда даляраў, на трэцім - з Літвы - 0,414 мільярда даляраў (доля 10,7%).

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках