26 красавiка 2024, Пятніца, 12:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Следчы камітэт: Беражкоў і Суботкін могуць быць памілаваныя

13
Следчы камітэт: Беражкоў і Суботкін могуць быць памілаваныя
Уладзімір Беражкоў (злева) і Максім Суботкін
ФОТА: PRESSBALL.BY

Былыя топ-мэнэджары хакейнага клуба «Дынама-Мінск», абвінавачаныя ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі і крадзяжах, могуць быць памілаваныя.

Пра гэта паведаміў журналістам ў Берасці 5 лютага старшыня Следчага камітэта Беларусі Іван Наскевіч, паведамляе «Наша Нiва».

Раней сайт charter97.org паведамляў, што 14 жніўня стала вядома пра затрыманне в.а. гендырэктара менскага клуба Уладзіміра Беражкова. Следчым камітэтам была распачатая крымінальная справа паводле ч.3 арт.210 КК Беларусі. Спачатку Беражкова падазравалі ў крадзяжы грашовых сродкаў клуба праз злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі сумай, не меншай як 45 млн рублёў (2 800 даляраў).

Таксама крымінальная справа была распачатая ў дачыненні да генеральнага дырэктара клуба Максіма Суботкіна ў падазрэнні ў прычыненні шкоды ў асабліва буйным памеры.

Старшыня Федэрацыі хакея Ігар Рачкоўскі заявіў пра канфлікт паміж Уладзімірам Беражковым і звольненым у кастрычніку 2015 года галоўным трэнерам каманды Любамірам Покавічам.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках