26 красавiка 2024, Пятніца, 21:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

20 фраз, якія чулі паспяховыя людзі ў дзяцінстве

13
20 фраз, якія чулі паспяховыя людзі ў дзяцінстве
ФОТА З САЙТА EDINSTVENNAYA.UA

Сакрэт поспеху ў кожнага свой, але вельмі шмат што залежыць ад выхавання.

Выявілася, што бацькі паспяховых людзей казалі ім падобныя рэчы і выхоўвалі, выкарыстоўваючы адны і тыя ж метады, піша edinstvennaya.ua.

Навукоўцы правялі даследаванне і апыталі бацькоў знакамітых людзей, каб высветліць, у чым усё ж сакрэт поспеху. Высветлілася, што бацькі (вельмі розныя!) часцей казалі дзецям «так», чым «не», выказвалі ўпэўненасць, што ў дзіцяці ўсё атрымаецца, рана пачалі вучыць дзіця матэматыцы і не забывалі хваліць за кожнае маленькае дасягненне. Яшчэ многія з паспяховых людзей у дзяцінстве хадзілі ў садок, бо іх мамы працавалі.

Як і кожныя натхняльныя фразы, гэтыя словы працуюць, толькі калі ты напраўду так адчуваеш, а не проста прамаўляеш іх.

- Я кахаю цябе.

- Люблю цябе, нягледзячы ні на што.

- Дзякуй.

- Я кахаю цябе, нават калі ты злуешся на мяне. Я люблю цябе, нават калі я злуюся на цябе.

- Я кахаю цябе, нават калі ты далёка ад мяне. Мая любоў заўсёды з табой.

- Калі б я магла выбраць усякае дзіця на Зямлі, я б усё адно абрала цябе.

- Мне спадабалася сёння з табой гуляць. Я люблю, калі мы нешта робім разам.

- Так!

- Я бачу, што гэта было няпроста, але ты так шмат зрабіў. Ты такі настойлівы!

- Я веру ў цябе.

- Я паважаю тваю пастанову...

- Гэта будзе нялёгка, але я ўпэўненая: у цябе атрымаецца, ты зробіш гэта.

- Навучы мяне, як ты гэта робіш, каб у мяне так жа добра атрымалася, як і ў цябе.

- Ты павінен гэтым ганарыцца!

- Што ты пра гэта думаеш?

- Ты вельмі дапамог мне.

- Табе хацелася гуляць, але ўсё ж сеў за ўрокі. Вось гэта сіла волі ў цябе!

- Ты заслала ложак і цяпер можна запрасіць сяброў пагуляць: у цябе куча часу, а ў пакоі шмат месца і так прыгожа!

- Дзякуй за разуменне.

- Мне важнае тваё меркаванне.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках