26 красавiка 2024, Пятніца, 5:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фільм аб анэксіі Крыма выходзіць на экраны ва Украіне

6

Прэм'ера дакументальнага фільма рэжысёра Канстанціна Кляцкіна «Крым. Як гэта было» адбудзецца ў гарадах Украіны з 14 па 23 сакавіка.

Праца кінадакументалістаў творчай групы Babylon'13 раскажа аб анэксіі паўвыспы Расеяй у 2014 годзе.

Як паведамляе «Культпростір», аснова фільма - унікальныя дакументальныя кадры, а таксама гісторыі маракоў, лётчыкаў, дэсантнікаў і марскіх пяхотнікаў. Са слоў аўтараў, іхняя стужка, з аднаго боку, дае адказ на пытанне «Чаму аддалі Крым?», а з другога, прымушае задумацца пра будучыню паўвыспы.

Адзначаецца таксама, што са стужкі можна будзе даведацца, што адбывалася на акружаных вайсковых базах і заблакаваных баявых караблях у Крыме вясной 2014-га: пра гэта раскажуць украінскія вайскоўцы, якія былі ўдзельнікамі тых падзей.

Як паведамляецца на афіцыйнай старонцы кінастужкі ў Facebook, у пачатку лютага чарнавую версію фільма ўжо прадэманстравалі ўкраінскім вайскоўцам.

Расклад прэм'ерных паказаў фільма «Крым. Як гэта было»: 14 сакавіка - Кіеў, 16-га - Марыупаль, 17-га - Днепрапятроўск, 21-га - Херсон, 22-га - Нікалаеў, 23-га - Адэса.

Таксама стужка будзе прадстаўленая на Бэрлінскім кінафестывалі (11-21 лютага) у межах праекта Ukrainian Film Corner.

Раней сайт паведамляў, што прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў, што ў 2016 годзе Украіна верне Данбас і Крым.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках