5 траўня 2024, Нядзеля, 9:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: Балота замест дарогі

16

Шакавальнае відэа дарог у Івацэвічах, на якія мясцовыя ўлады цягам дзесяці гадоў не знаходзяць сродкі.

Дарога на завулку Вішнёвы ў Івацэвічах Берасцейскай вобласці пасля адлігі ператвараецца ў непраходнае балота, паведамляе «Радыё Свабода».

Сітуацыя паўтараецца з году ў год, а жыхары ў роспачы. Звароты да мясцовай адміністрацыі застаюцца па-за ўвагай. Чыноўнікі кажуць, што ў бюджэце няма сродкаў не тое, што на будаўніцтва дарогі, але нават на расчыстку вуліцы.

У выніку ўзімку вуліца замеценая снегам, а ў іншы час года, пасля дажджу дарога ператвараецца ў балота, па якім немагчыма прайсці, або праехаць на аўтамабілі.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках