29 красавiка 2024, панядзелак, 11:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менгарвыканкам мае намер разабрацца з UberX

24
Менгарвыканкам мае намер разабрацца з UberX
ФОТА: KAI PFAFFENBACH/REUTERS

Аб выніках праверкі сталічныя ўлады распавядуць менскім таксістам.

Старшыня Менгарвыканкама загадаў прааналізаваць працу сэрвісу UberX у Менску - такое даручэнне было дадзенае на аператыўнай нарадзе ў панядзелак у выканкаме, паведамляе БелТА.

Сэрвіс UberX у Менску пачаў працаваць 5 лютага, сталічныя таксісты адрэагавалі на яго ўвядзенне стыхійным сходам.

«На думку таксістаў, сэрвіс ставіць іх у няроўныя ўмовы. Неабходна вывучыць сітуацыю. Паводле вынікаў маніторынгу, з яго вынікамі трэба азнаёміць работнікаў гэтай сферы», - цытуе БелТА словы Шорца.

Раней экспэрты неаднаразова выказвалі сумневы ў дачыненні да законнасці дзейнасці Uber на тэрыторыі Беларусі.

Uber - распрацаваны ў ЗША дадатак для пошуку, выкліку і аплаты таксі або прыватных кіроўцаў. Дадатак даступны ў 63 краінах і больш чым у 300 гарадах свету, у тым ліку ў гарадах Расеі. Апошнім часам вядомыя скандалы вакол сэрвісу: умовы прадстаўлення не адпавядаюць заканадаўству шэрагу краін, таксама шмат хто незадаволены «дэмпінгам» коштаў з боку сэрвісу.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках