29 красавiка 2024, панядзелак, 13:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы высветлілі, да чаго прыводзіць адсутнасць сняданку

4
Навукоўцы высветлілі, да чаго прыводзіць адсутнасць сняданку

Людзі, якія прапускаюць сняданак пяць ці больш раз на тыдзень, на 36% часцей пакутуюць ад кровазліцця ў мозг.

Гэта паказала новае даследаванне, праведзенае навуковымі супрацоўнікамі Універсітэта Осакі.

Навукоўцы вывучылі звесткі 82 772 чалавек ва ўзросце ад 45 да 74 гадоў з васьмі прэфектур, назіранні за якімі праводзіліся з 1985 да 2010 года. За гэты перыяд быў зафіксаваны 1051 выпадак кровазліцця ў мозг, піша The Japan Times (пераклад - rg.ru).

Як растлумачылі даследчыкі, пропуск сняданку можа быць звязаны з падвышэннем крывянога ціску ўранку. А гэта з'яўляецца фактарам рызыкі кровазліцця ў мозг.

Пры гэтым навукоўцы не заўважылі істотнай розніцы ў распаўсюджанасці ішэмічнага інсульту (інфаркту мозгу). Магчыма, падвышаны ціск менш уплывае на імавернасць інфаркту мозгу, чым на рызыку гемарагічнага інсульту.

У адрозненне ад папярэдніх даследаванняў, праведзеных еўрапейскімі і амерыканскімі навукоўцамі, даследчыкі з Японіі не знайшлі якой-небудзь выразнай асацыяцыі паміж пропускам сняданку і рызыкай сардэчнага прыступу. Магчыма, гэта звязана з больш нізкім узроўнем атлусцення ў Японіі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках