29 красавiка 2024, панядзелак, 13:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Краўцэвіч: Казацтва - гэта расейская «пятая калона»

45
Краўцэвіч: Казацтва - гэта расейская «пятая калона»
Алесь Краўцэвіч

Казацтва не мае гістарычных каранёў у Беларусі, а «шайку Улаховіча» трэба разагнаць як мага хутчэй.

Пра гэта доктар гістарычных навук Аляксандр Краўцэвіч заявіў у інтэрв'ю «Радыё Свабода».

«У Беларусі існавалі так званыя казацкія харугвы - напрыклад, пры дварах магнатаў. Каралеўская гвардзейская харугва казакаў, вялікакняская існавала. Але ў той форме, як гэта ўяўляе шайка Улаховіча, гістарычных каранёў гэта з'ява ў Беларусі не мае. Увогуле гістарычны стэрэатып казака ў Беларусі вельмі негатыўны. Нават нашы ўкраінскія браты, украінскія казакі, якія змагаліся за сваю незалежнасць у XVII стагоддзі, у Беларусі былі акупантамі - гэтую старонку нашай гісторыі не трэба абыходзіць. Казакі нас забівалі, рабавалі, палілі гарады. І само паняцце «казак» у беларускай гістарычнай свядомасці выступае як негатыўны тэрмін», - падкрэслівае гісторык.

А дзейнасць сучасных так званых «казакоў» трэба наогул разглядаць як пагрозу незалежнасці Беларусі, мяркуе Краўцэвіч.

«Калі казаць пра казацтва Улаховіча, то гэта чыста расейская «пятая калона». Я мяркую, што ім трэба не даваць статус злучэння тэрытарыяльных войскаў, а разагнаць іх як мага хутчэй, бо гэта тыя людзі, якія будуць далучаць нас да Расеі», - сказаў гісторык.

Раней сайт паведамляў, што ў суботу 6 лютага на пазачарговым «вялікім коле» грамадскага аб'яднання «Беларускае казацтва», якое ўзначальвае «экс-кандыдат у прэзідэнты» Мікалай Улаховіч, казакі звярнуліся да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай дазволіць ім стаць злучэннем тэрытарыяльных войскаў Беларусі.

Было заяўлена, што асноўная ўстаўная мэта аб'яднання - «адраджэнне казацтва ў Рэспубліцы Беларусь на асновах праваслаўя, патрыятызму, служэння Айчыне, адданасці Лукашэнку».

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках