29 красавiка 2024, панядзелак, 1:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У NATO падрыхтавалі стратэгію процідзеяння гібрыднай вайне

3
У NATO падрыхтавалі стратэгію процідзеяння гібрыднай вайне

NATO сканчае распрацоўку новай стратэгіі, якая павінна паскорыць працэс прыняцця пастаноў у выпадку пачатку гібрыднай вайны супраць сяброў Альянсу.

Дакумент плануецца падрыхтаваць да ліпеньскага саміту Альянсу ў Варшаве.

У новым кіраўніцтве супрацьдзеяння гібрыднай вайне будуць выкладзеныя захады, якія Альянс павінен распачаць, каб дапамагчы партнёрам, якія апынуліся пад ціскам недружалюбнай краіны, піша The Wall Street Journal (пераклад - РБК).

Такая падтрымка, паводле звестках выдання, можа ўключаць накіраванне кампутарных экспэртаў для барацьбы з хакерамі, спецыялістаў у сувязях з грамадскасцю - для барацьбы з прапагандай і размяшчэнне сіл хуткага рэагавання.

Крыніцы ў NATO паказваюць, што метады гібрыднай вайны прызначаныя для таго, каб Альянс не задзейнічаў пункт свайго статута аб калектыўнай абароне. Таму, сказалі суразмоўцы выдання, Альянс павінен выпрацаваць новы падыход і палепшыць сваю здольнасць хутка прымаць пастановы.

«Гібрыдная вайна ўяўляе сабой спалучэнне розных тыпаў дзейнасці», - мяркуе генерал чэшскага войска Пятро Павел, які ўзначальвае вайсковы камітэт NATO. «Яе галоўная мэта палягае ў тым, каб аказаць уплыў досыць моцны, але недастатковы для задзейнічання артыкула 5 аб калектыўнай бяспецы, і такім чынам выканаць пастаўленыя задачы, не правакуючы рэакцыі на адказ апанента», - сказаў ён.

Суразмоўцы WSJ распавялі, што гібрыдныя пагрозы могуць прымаць мноства формаў, уключаючы падтрымку палітычнай апазіцыі, прапагандысцкае вяшчанне, нацэленае на этнічныя меншасці, ці крокі ў абмежаванні паставак энэрганосьбітаў. На нарадзе міністраў абароны Альянсу, якое пройдзе ў Бельгіі ў сераду, у рамках распрацоўкі стратэгіі ім пададуць для разгляду магчымыя гібрыдныя сцэнары, з якімі можа сутыкнуцца Альянс.

«Гэтая дыскусія тычыцца выпрацоўкі палітычных пастаноў, каб наша вышэйшае кіраўніцтва магло зразумець, што яму трэба прымаць, і што гэтыя пастановы часта давядзецца прымаць на падставе няпоўнай выведвальнай і неадназначнай інфармацыі», - патлумачыў праблему генерал ВПС ЗША Філіп Брыдлаў, які з'яўляецца вярхоўным галоўнакамандуючым аб'яднанымі ўзброенымі сіламі NATO ў Еўропе.

Нават пасля гібрыднага нападу пастанову аб адпраўцы сіл хуткага рэагавання будзе няпроста прыняць, сцвярджаюць суразмоўцы выдання. Крыніца ў кіраўніцтве Еўразвязу дадала, што ЕЗ працуе над стварэннем гарачай лініі з NATO, каб абменьвацца інфармацыяй у выпадку ўзнікнення пагрозы. Суразмоўцы выдання растлумачылі, што такі кантакт крытычны, бо ЕЗ мае ў распараджэнні разнастайныя дыпламатычныя і эканамічныя інструменты, якіх няма ў NATO, напрыклад, наданне дапамогі пры парушэнні паставак энэрганосьбітаў і ўвядзенне санкцый.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках