29 красавiка 2024, панядзелак, 12:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пара з Севастопаля займалася кватэрнымі крадзяжамі ў Берасці

5
Пара з Севастопаля займалася кватэрнымі крадзяжамі ў Берасці

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку затрымалі злачынную групу, якая ўчыніла серыю кватэрных крадзяжоў у Берасці.

Пра гэта паведаміў БелТА начальнік аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС аблвыканкама Сяргей Дучанка. Затрыманымі выявіліся 28-гадовая жанчына і 36-гадовы мужчына: абодва - жыхары Севастопаля. Зламыснікі ўчынілі ў Берасці не менш за 12 крадзяжоў.

Як правіла, дзейнічаў крымінальны дуэт у працоўны час. Пераканаўшыся ў адсутнасці гаспадароў, злодзеі пранікалі ў жыллё, пашкоджваючы замкі ў дзвярах кватэр і прыватных дамоў, выкрадалі грошы і ювелірныя вырабы.

Паводле папярэдніх звестак, сума шкоды склала ад Br300 млн да Br400 млн. Пры затрыманні ў падазраваных канфіскаваная выкрадзеная маёмасць, а таксама набор прыстасаванняў для ўскрыцця дзвярных замкаў. Устаноўлена, што крымінальная пара прыбыла ў Беларусь самалётам з Арменіі. Высветлілася, што мужчыну і жанчыну звязвае толькі «любоў да мастацтва»: у кожнага з іх - свая сям'я.

Злодзеі-гастралёры змешчаныя ў ізалятар часовага ўтрымання. Праваахоўнікі праводзяць далейшыя аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы і следчыя дзеянні для выявятлення дачынення затрыманых да ўчыненых раней аналагічных злачынстваў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках