7 траўня 2024, aўторак, 20:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адлічаны студэнт Маркелаў абараніў год навучання, «напісаўшы паперку»

1
Адлічаны студэнт Маркелаў абараніў год навучання, «напісаўшы паперку»
Пётр Маркелаў
Фотa: RFE/RL

Студэнта наважылі аднавіць на трэцім, а не на другім курсе пасля звароту да рэктара.

Былы студэнт БДУ Пётр Маркелаў вернецца на вучобу на фізічны факультэт адразу на трэці курс, калі здасць акадэмічную розніцу, а не на другі, як меркавалася раней.

Як ён распавёў «Радыё Свабода», для змены пастановы было дастаткова аднаго звароту:

«Я напісаў у мінулы аўторак заяву на імя рэктара, у пятніцу, здаецца, яе перадалі прарэктару - і сёння мне патэлефанавалі і сказалі, што пагадзіліся аднавіць мяне на трэцім курсе. Ніякіх умоў асаблівых не ставілі, нічога незвычайнага не рабіў - проста напісаў паперку.

Вядома, трэба здаць акадэмічную розніцу да красавіка, 6 залікаў і 5 іспытаў. Адразу так наважыла камісія, аднаўляюць на другім курсе. Я на яе ўплыву не меў. А пасля напісаў заяву ў рэктарат - і яе задаволілі. Проста за той час, пакуль я не вучыўся, моцна змянілася праграма, таму яны падумалі, што я не змагу здаць акадэмічную розніцу да красавіка. Але я напісаў, што ў мяне няма праблем з вучобай, я паспею гэта зрабіць, новых прадметаў для мяне там амаль няма».

Тым не менш аднаўляюць Пятра на платнай форме, хоць ён сцвярджае, што праз недабор студэнтаў адлічаных аднаўляюць звычайна на бюджэтную форму навучання.

Афіцыйна Маркелаў быў выключаны за пропускі заняткаў пры сярэднім бале 8,6. Да адлічэнні Маркелаў балатаваўся ў дэпутаты Менскага гарадскога савета ў 2014 годзе, падчас «прэзідэнцкіх выбараў» 2015 года быў актыўным назіральнікам і ладзіў відэатрансляцыю з выбарчага ўчастка, спрабаваў зарэгістраваць студэнцкае аб'яднанне «Интэрмарыум», якое б абараняла адлічаных студэнтаў.

Зараз Маркелаў хацеў бы працягваць ранейшую дзейнасць. Пра «непажаданасць» такой дзейнасці яго не папярэджвалі наўпрост, але ўскосна намякалі - казалі «не ганьбіць факультэт». Новых пагроз у свой адрас, кажа Маркелаў, ён пакуль не чуў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках