7 траўня 2024, aўторак, 17:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памочнік Пуціна: Сітуацыя ў прамысловасці ідзе ўразнос

10
Памочнік Пуціна: Сітуацыя ў прамысловасці ідзе ўразнос
Сяргей Глазьеў
ФОТА: Russian Look

Аб'ём закрэдытаванасці расейскага прамысловага сектара складае блізу паловы ўсіх абаротных сродкаў прадпрыемстваў.

Пра гэта заявіў на першым пасяджэнні часовай камісіі Савета Федэрацыі ў маніторынгу эканамічнага развіцця дарадца прэзідэнта Расеі Сяргей Глазьеў, паведамляе BBC.

Паводле інфармацыі эканаміста, доля прыбытку, якую прадпрыемствы накіроўваюць на выплату адсоткаў, ужо перавышае 100%. Такім чынам, прамысловы сектар Расеі функцыянуе сабе ў страту, мяркуе ён.

Раней аб скарачэнні прыбытку прамысловага комплексу і росце крэдыторскай запазычанасці паведамляла і міністэрства эканамічнага развіцця РФ.

Між іншым, з кастрычніцкай справаздачы вынікае, што крэдыторская запазычанасць арганізацый прамысловага комплексу са студзеня 2014 г. да кастрычніка 2015 года павялічылася амаль на 1,5 трлн. рублёў, перавысіўшы 6 трлн. рублёў.

"Пра якія тэндэнцыі эканамічнага развіцця пры гэтым кажа [кіраўнік мінэканамразвіцця] спадар Улюкаеў, я не разумею. Сітуацыя ідзе ўразнос", - заявіў сенатарам дарадца прэзідэнта.

Ён дадаў, што пры рэнтабельнасці ў машынабудаванні на ўзроўні 2% цяжка чакаць інвестыцый у сектар, бо грошы можна накіраваць на біржавыя спекуляцыі, дзе рэнтабельнасць вышэйшая нашмат.

"Чаму сёння нашы дзяржбанкі не даюць крэдыты вытворчым прадпрыемствам? Таму што на валютным рынку 80% рэнтабельнасць. Валютныя спекулянты вытрымаюць ключавую стаўку і ў 20%, і ў 30% гадавых", - сказаў на заканчэнне ён.

Банк Расеі ў канцы студзеня на планавым пасяджэнні рады дырэктараў прыняў пастанову пакінуць ключавую стаўку (гэта значыць адсотак, пад які ён крэдытуе іншыя банкі) на ўзроўні 11%. Прадстаўнікі бізнэс-супольнасці заяўляюць пра тое, што стаўка празмерна высокая: ім цяжка прыцягваць крэдыты.

У ЦБ парыруюць, што ва ўмовах зніжэння нафтавых коштаў павысіліся рызыкі паскарэння інфляцыі - і ў барацьбе з ёй банк вымушаны трымаць стаўку адносна высокай.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках