7 траўня 2024, aўторак, 13:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Папа Рымскі і патрыярх Кірыл падпішуць «дэкларацыю аб адзінстве»

15
Папа Рымскі і патрыярх Кірыл падпішуць «дэкларацыю аб адзінстве»
ФОТА З САЙТА EADAILY.COM

Папа Рымскі і патрыярх Кірыл падчас гістарычнай сустрэчы на Кубе падпішуць дэкларацыю аб адзінстве двух найбуйнейшых хрысціянскіх цэркваў.

Паводле інфармацыі выдання La Croix, арганізацыя гэтай сустрэчы вялася цягам двух гадоў. Восенню 2013 года мітрапаліт Іларыён, які адказвае за замежныя сувязі РПЦ, на просьбу патрыярха Кірыла звяртаўся ў Ватыкан з прапановай аб сустрэчы на вышэйшым узроўні. 12 лістапада таго ж года Іларыён абмеркаваў магчымую сустрэчу з Францыскам у Рыме.

Газета адзначае, што перашкодамі для сустрэчы быў канфлікт ва Украіне і неабходнасць атрымаць згоду патрыярха Канстанцінопальскага Варфаламея. Акрамя таго, маскоўская патрыярхія «баялася расколу ўнутры праваслаўных праз збліжэнне з каталікамі».

Куба пры гэтым была абраная месцам сустрэчы ў якасці «нейтральнай тэрыторыі», бо «для праваслаўя Лацінская Амерыка выглядае куды больш традыцыйнай і рэлігійнай, чым Стары Свет».

Сустрэча пантыфіка і кіраўніка Рускай праваслаўнай царквы адбудзецца 12 лютага ў міжнародным аэрапорце Гаваны імя Хасэ Марці. Папа Францыск прыпынецца ў Гаване на шляху ў Мексіку, куды ён адправіцца з візітам.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках