17 траўня 2024, Пятніца, 10:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Канады: Санкцыі супраць РФ варта захаваць

МЗС Канады: Санкцыі супраць РФ варта захаваць
Стэфан Дыён
ФОТА: EPA

Санкцыі з'яўляюцца эфектыўнай палітыкай.

Пра гэта заявіў кіраўнік МЗС Канады Стэфан Дыён падчас прадстаўлення прыярытэтаў замежнай палітыкі краіны, тэкст яго выступу падае партал Мacleans, піша "Еўрапейская праўда".

Ён адзначыў, што нягледзячы на тое, што разрыў стасункаў з Расеяй не прынёс карысці ні канадцам, ні расейцам, ні ўкраінцам, санкцыі ўсё ж з'яўляюцца эфектыўнай палітыкай.

"Санкцыі, уведзеныя супраць Расеі ў адказ на агрэсію супраць Украіны, дзейнічаюць толькі таму, што яны ўведзеныя вялікай колькасцю краін. Канада павінна далей патрабаваць, каб гэтыя калектыўныя санкцыі захоўваліся або нават былі ўзмоцненыя", - сказаў Дыён.

У той жа час, са слоў міністра, Канада павінна перастаць быць практычна адзінай краінай, якая ў стасунках з Расеяй практыкуе "палітыку пустога крэсла".

"Пакуль мы адмаўляемся супрацоўнічаць з Расеяй праз дыпламатычныя і палітычныя каналы, мы губляем усялякую магчымасць падтрымаць Украіну шляхам перамоў", - адзначыў Стэфан Дыён.

Супрацоўніцтва важнае таксама ў іншых пытаннях, як адзначыў міністр, РФ, як і Канада, з'яўляецца арктычнай дзяржавай.

"Канада будзе далей выступаць супраць незаконнай анэксіі Крыма Расеяй і яе агрэсіі ва ўсходняй Украіне, і ў гэтым мы будзем рашуча падтрымліваць нашых хаўруснікаў з NATO. Аднак гэта не супярэчыць аднаўленню дыпламатычных перамоў з Расеяй, бо гэта робяць нашы хаўруснікі", - падкрэсліў міністр.

На ягоную думку, гэта можа больш дапамагчы і Украіне, і ўсёй Еўропе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках