2 траўня 2024, Чацвер, 22:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінфін ЗША: Санкцыі супраць Расеі спрацавалі

Мінфін ЗША: Санкцыі супраць Расеі спрацавалі
ФОТА: РІА НОВОСТИ

Амерыканскія ўлады нагадалі аб сваёй гатоўнасці зняць санкцыі, у выпадку поўнага выканання менскіх пагадненняў.

У Мінфіне ЗША паведамілі, што заходнія санкцыі супраць Расеі спрацавалі ў дакладнасці так, як і было запланавана, піша "Інтэрфакс".

"Санкцыі спрацавалі так, як і планавалася - яны істотна паўплывалі (на Расею - Рэд.), але пры гэтым іх уплыў на ЗША і Еўропу быў мінімізаваны"/i>, - заявіў кіраўнік установы Джэйкаб Лью.

Міністр адзначыў, што Вашынгтон у дачыненні да Расеі пастанавіў уводзіць не ўсе магчымыя санкцыі, а абмежавацца "моцным, але узважаным ціскам".

Джэйкаб Лью падкрэсліў, што ЗША імкнуліся націснуць на кіраўніцтва РФ, звёўшы пры гэтым да мінімуму ўплыў абмежавальных захадаў на шараговых расейцаў. Ён таксама нагадаў, што Вашынгтон гатовы скасаваць санкцыі супраць Расеі ў выпадку поўнага выканання мінскіх дамоўленасцяў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках