6 траўня 2024, панядзелак, 1:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прафсаюзныя актывісты правялі пікет каля прахадной Слонімскай фабрыкі

3

Актывісты выступілі ў падтрымку Міхаіла Сошкі, з якім адміністрацыя фабрыкі не падоўжыла кантракт за тры гады да пенсіі.

Актывісты з Берасця, Горадні, Бабруйска, Баранавічаў і Менска сёння, 31 сакавіка, каля прахадной ААТ «Слонімская камвольна-прадзільная фабрыка» падчас перапынку раздалі ўлёткі рабочым, заклікаючы іх падтрымаць Міхаіла Сошку, з якім адміністрацыя адмовілася падоўжыць працоўны кантракт, паведамляе praca-by.info.

- Нам удалося пагутарыць з рабочымі падчас перапынку. Шмат хто быў не ў курсе справы. Але большасць сказалі, што ведаюць Міхаіла Сошку як добрага чалавека і высакакласнага спецыяліста. Рабочыя паведамілі, што ім нібыта распавялі, што начальства ўсё ж такі вызначыла не звальняць нашага таварыша. Нібыта прайшла такая інфармацыя. Але, як мы ведаем, Міхаілу ўжо выдалі абыходны ліст. І заўтра ў яго апошні дзень працы, - распавёў прэс-сакратар прафзвязу РЭП Мікалай Герасіменка.

Як паведамляў раней сайт charter97.org, актывіст прафзвязу РЭП, слесар у абслугоўванню і рамонце газавыкарыстоўванага абсталявання цэха парасілавой гаспадаркі (ПСХ) Міхаіл Сошка больш за 30 гадоў прапрацаваў на фабрыцы, не маючы парушэнняў, звязаных з выкананнем ягоных непасрэдных абавязкаў.

Восенню мінулага года кіраўніцтва абвінаваціла яго ў сыходзе з працы раней устаноўленага часу і зрабіла заўвагу, якая 11 сакавіка была скасаваная судом як незаконная. Аднак, адміністрацыя наважыла звольніць працоўнага ў сувязі са сканчэннем тэрміну кантракта, хоць да пенсіі яму засталося 3 гады.

Прафзвяз упэўнены, што пастанова цяпер ужо былога дырэктара Анатоля Суботкі, які нядаўна заняў пасаду намесніка кіраўніка канцэрна «Беллегпрам», абсалютна незаконная, бо дзейная на прадпрыемстве калектыўная дамова гарантуе занятасць работнікам, якім да пенсіі застаецца 3 гады і менш.

У сувязі з відавочным парушэннем правоў работніка прафзвяз мае намер у найбліжэйшыя дні накіраваць пазоў у суд, а таксама звярнуцца ў Міжнародную арганізацыю працы (МАП) і ў Глабальны Саюз IndustriALL.

Лідар прафзвязу Генадзь Фядыніч ужо напісаў ліст прэм'ер-міністру Андрэю Кабякову з просьбай умяшацца і абараніць працоўнага ад самавольства наймальніка.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках