18 траўня 2024, Субота, 8:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Штайнмаер: Падстаў для вяртання РФ у «Вялікую васьмёрку» няма

1
Штайнмаер: Падстаў для вяртання РФ у «Вялікую васьмёрку» няма
ФРАНК-ВАЛЬТЭР ШТАЙНМАЕР
ФОТА: REUTERS

Міністр замежных спраў ФРГ Франк-Вальтэр Штайнмаер мяркуе, што ў гэтым годзе фармат G7 не можа быць пашыраны.

«Я хацеў бы, пажадаць, каб фармат G7 не заставаўся на працяглы час, але каб мы стварылі ўмовы для вяртання да G8», - заявіў ён напярэдадні сустрэчы кіраўнікоў замежнапалітычных міністэрстваў краін Вялікай сямёркі, якая пачынаецца ў нядзелю, 10 красавіка, у японскім горадзе Хірасіма, піша Deutsche Welle.

У той жа час, паводле слоў Штайнмаера, у гэтым годзе ўмоў для вяртання да G8 «у нас яшчэ няма». Базавымі перадумовамі для вяртання Расеі ў клуб найбольш развітых індустрыяльных дзяржаў кіраўнік МЗС ФРГ называе неабходнасць яе ўнёска ў палітычнае развязанне канфлікту ва Украіне і працяглую «канструктыўную ролю» ў справе мірнага ўрэгулявання ў Сірыі.

У чэрвені 2015 года, Штайнмаер заяўляў, што Захад не мог праігнараваць парушэнні Расеяй міжнароднага права, аднак не зацікаўлены ў тым, каб G8 назаўжды ператварылася ў G7, паколькі мае патрэбу ў Расеі для ўрэгулявання хранічных канфліктаў у суседніх з Еўропай рэгіёнах.

Нагадаем, Расея была выключаная з G8 праз анэксію Крыма.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках