29 красавiка 2024, панядзелак, 0:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Азаранка засталася на пятым месцы ў рэйтынгу WTA

1
Азаранка засталася на пятым месцы ў рэйтынгу WTA
ФОТА З САЙТА TENNISPORTAL.RU

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка па-ранейшаму займае 5-е месца ў сусветным рэйтынгу.

На мінулым тыдні Вікторыя не брала ўдзелу ў турнірах і цяпер мае 4530 балаў. У першай дзясятцы рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WТА) адбылася толькі адна перастаноўка - на другую пазіцыю паднялася полька Агнешка Радваньска, зрушыўшы на 3-е месца немку Ангеліку Кербер, паведамляе БелТА.

Топ-10 рэйтынгу (WТА):

1. Сэрэна Уільямс (ЗША) - 8625 балаў,

2. Агнешка Радваньска (Польшча) - 5775,

3. Ангеліка Кербер (Нямеччына) - 5740,

4. Гарбін Мугуруза (Гішпанія) - 4831,

5. Вікторыя Азаранка (Беларусь) - 4530,

6. Сымона Халеп (Румынія) - 3785,

7. Петра Квітава (Чэхія) - 3763,

8. Раберта Вінчы (Італія) - 3595,

9. Марыя Шарапава (Расея) - 3432,

10. Белінда Бенчыч (Швайцарыя) - 3340.

Яшчэ дзве беларускія тэнісісткі засталіся на сваіх ранейшых пазіцыях - Вольга Гаварцова знаходзіцца на 99-м месцы (706 балаў), Аляксандра Сасновіч замыкае першую сотню (697).

На гэтым тыдні нацыянальная каманда Беларусі рыхтуецца да матчу з камандай Расеі за права выступіць у Сусветнай групе Кубка Федэрацый у наступным сезоне. У складзе беларускай каманды Вікторыя Азаранка, Вольга Гаварцова, Аляксандра Сасновіч, Арына Сабаленка (258-е месца ў сусветным рэйтынгу) і Вера Лапко (650). Сустрэча з расейкамі адбудзецца 16-17 красавіка ў Маскве.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках