29 красавiка 2024, панядзелак, 14:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дубцова, якая аскандалілася ў Беларусі, экстрана шпіталізаваная ў Маскве

50

Неадэкватныя паводзіны спявачкі на сцэне ў Гомелі тлумачаць «прыступам алергіі на цвіценне».

Ірыну Дубцова экстрана шпіталізавалі пасля вяртання з гастроляў. Са слоў мэнэджмэнту спявачкі, лекары элітнай маскоўскай клінікі, куды яе паклалі, робяць усё магчымае, каб купіраваць прыступ алергіі на цвіценне, паведамляе segodnya.ua.

«У Гомелі цяпер плюс дваццаць градусаў. Усё квітнее, для Іры цвіценне бярозы смяротна небяспечнае! Выбіраючы паміж рызыкай для жыцця і пабочнымі эфектамі прэпаратаў, яна выбрала другое. Цяпер Ірына знаходзіцца ў шпіталі, праходзіць поўнае абследаванне. Акрамя таго, трэба дакладна высветліць, што менавіта выклікала такую нечаканую рэакцыю. Правяраюць лекары і судзінную сістэму спявачкі: ёсць падазрэнне на мікраінсульт, стан які, дарэчы, вельмі падобны да алкагольнага ап'янення», - паведаміў журналістам піяр-дырэктар зоркі Раман Пятрухін.

Нагадаем, 8 красавіка ў Гомелі быў сарваны канцэрт расейскай спявачкі Ірыны Дубцовай.

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках