5 траўня 2024, Нядзеля, 13:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Амкадор» прынёс Шакуціну мільёны даляраў стратаў

16
«Амкадор» прынёс Шакуціну мільёны даляраў стратаў
Фота: amkodor.by

Чыстая страта найбуйнейшага прыватнага машынабудаўнічага холдынгу Беларусі «Амкадор» летась вырасла больш чым удвая.

Пра гэта сведчаць звесткі апублікаванай справаздачы аб прыбытках і стратах прадпрыемства ў 2015 годзе.

Даход ААТ «Амкадор - кіруючая кампанія холдынгу» скараціўся больш чым на 20% (з 1 089 870 млн рублёў да 891 107 млн рублёў), а чыстыя страты выраслі у 2,28 разы - да 217 369 рублёў ці амаль да 11 млн даляраў, піша Заўтра тваёй краіны.

Уладальнікам кантрольнага пакета холдынгу з канца 2012 года з'яўляецца кампанія «Інтэрсэрвіс». Яе ўласнікамі ў сваю чаргу называюцца адзін з самых уплывовых бізнэсоўцаў Беларусі, член «савета рэспублікі» «нацыянальнага сходу» Беларусі і старшыня Беларускай тэніснай федэрацыі Аляксандр Шакуцін і яго наваполацкі партнёр Мікалай Верабей. Таксама з 2002 года ў акцыянеры холдынгу ўваходзяць непальскія інвестары, чые інтарэсы ў наглядальным савеце ўяўляе Нірадж Шрэстха. 7,07% акцый ААТ «Амкадор - кіруючая кампанія холдынгу» належаць дзяржаве.

З чыстай стратай летась скончылі і некалькі ўваходзячых у склад холдынгу даччыных прадпрыемстваў.

Чыстая страта, паводле справаздач за 2015 год, амаль утрая вырасла на ААТ «Амкадор-Белвар» (32 389 млн рублёў). ААТ «Амкадор-Дзяржынск» паводле вынікаў 2014 года было прыбытковым, але летась чыстая страта кампаніі склала 5 361 мільёнаў рублёў. У «чысты» мінус спрацавала і ААТ «Амкадор-Унімод» (5 648 млн рублёў).

Стратныя і некаторыя іншыя прадпрыемствы сенатара. Напрыклад, чыстая страта кампаніі «Салея-Гомель», якая ўваходзіць у кантраляваны бізнэсоўцам холдынг «Салея», склала паводле вынікаў 2015 года 33 346 млн рублёў.

Як пісалі беларускія СМІ, у сакавіку на прадпрыемстве холдынгу «Салея» пабываў кіраўнік Камітэта дзяржаўнага кантролю Леанід Анфімаў. Ён сустрэўся з працоўным калектывам.

«Імклівае развіццё ТАА «Салея» разбівае сцвярджэнні зласліўцаў і песімістаў пра тое, што эканоміка знаходзіцца ў крызісе», - заявіў тады кіраўнік КДК.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках