26 красавiка 2024, Пятніца, 16:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

40-гадовы рабочы загінуў пры пажары ў Пінску

40-гадовы рабочы загінуў пры пажары ў Пінску

Прычына пажару высвятляецца.

Пры пажары на вытворчасці ў Пінску загінуў рабочы, паведамляе tut.by.

Пажар на ўчастку вытворчасці гафрыраванай тары, размешчаным у аднапавярховым будынку на вуліцы Казубоўскага ў Пінску, адбыўся ўдзень 16 красавіка.

Агонь знішчыў 10 тон кардона. Пры пажары загінуў 40-гадовы рабочы прыватнага прадпрыемства.

Прычына пажару высвятляецца. Найбольш імаверная версія прычыны ўзнікнення пажару - неасцярожнае абыходжанне з агнём з боку загінулага.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках